Скачать книгу

у Рагах дзеецца, а ён зацяты быў, адказваў неахвотна, адрывіста і раз-пораз занураўся ў думкі. Уся ўвага яго была скіраваная на бацькаў настрой, вышукванне прыдатнага моманту і падбор словаў для прызнання.

      – Чаго ж хлопец сумны такі? – перагаворваліся родныя. – Мабыць, зашмат навукі да галавы бярэ.

      Але ў перадсвяточнай гарачцы знайсці прыдатную хвілінку было цяжка, і Стах марна чакаў яе аж да Куцці.

      «Лепшага моманту, чым дзяльба аплаткай, не будзе, – падумаў ён. – У такую хвіліну біць ніхто не будзе».

      Але калі пачалі ламаць аплатку, дзядулька завёў аповед пра ўцёкі Святое Сям’і ў Егіпет і расказваў цягам усёй вячэры, а такую гісторыю перарываць было небяспечна, і Стах адклаў да раніцы, калі падзеляць арэхі і пачнуць гуляць у цот і лішку. Але раніцаю бацька падчас аглядання статка пасварыўся з братам і быў страшна злосны, а папаўдні шмат гасцей наехала, і зноў не было як.

      Перашкоды ішлі за перашкодамі, дні змянялі адзін адзін, і настала другая куцця, навагодняя.

      «Сёння за вячэрай ужо дакладна раскажу, хоць бы што там было», – пастанавіў хлопчык.

      Як на шчасце, і бацька, і ўся сям’я былі ў самым добрым настоі. На дварэ шалелі віхура з завеяй, а ў хаце было цёпла і ціхамірна. Сям’я сабралася ў найлепшай хаце. Гарэў агонь у печы, у камінку, і лямпа над сталом таксама моцна паліла. Бабы насілі на стол прысмакі, мужчыны курылі тытунь і расказвалі розныя быліцы з небыліцамі.

      Вячэра зацягнулася амаль да дзявятай гадзіны, таму што бабы, перастаўляючы віламі гаршчкі ў печы, вывернулі салянку з баравікамі і мусілі гатаваць яго нанова.

      Калі паселі за стол, сабакі на дварэ ўсчалі раптоўны вэрхал і гаўкалі ўжо з чвэрць гадзіны, але памалу.

      – Бронік, выйдзі паслухай, – сказаў стары Балашэвіч малодшаму сыну, бо праз замерзлыя шыбы падворак не было як разгледзець.

      «Зноў чэрці гасцей прынеслі, – абурыўся ў думках Стах. – Трэба хутчэй пачынаць».

      Прызнанне сваё ён да гэтага часу ўжо як малітву ведаў.

      – Татка, – сказаў ён і каўтнуў сліну, – мне трэба пра школу вам расказаць…

      – Пра школу? Гавары.

      І тут у хату ўваліўся Бронік з крыкам:

      – Хутчэй уставайце, гумно гарыць!

      – Гумно? Падпалілі! Божа мой, ляцім! Матка Боска, што ж гэта! – пасыпаліся крыкі.

      Усе ўскочылі з-за стала, накінулі кажухі, а некаторыя, як былі, у марынарках, пахапалі дзяругі, сякеры, вёдры, цэбры і чуйдух рынуліся на пажар. Праз дзве хвіліны ў хаце засталіся толькі зарумзаныя дзеці і старая бабулька.

      – Не плачце, нічога нам не будзе, дзядзькі патушаць, – супакойвала дзяцей старая. – Не бойцеся, не дойдзе да хаты. Вось лепей хадзіце сюды, будзем Божаньку маліцца, каб вецер сцішыў. Ціха, дзеткі, хадзіце сюды.

      Яна паставіла ўсіх на калені перад абразамі – і Стаха таксама, хоць той ужо быў сабраўся бегчы за астатнімі, укленчыла побач сама і сказала, каб за ёй паўтаралі.

      Бабулька горача малілася сваімі словамі, углядаючыся ў выяву Езуса, плачучы горка, як дзеці, роспачна благаючы суняць

Скачать книгу