ТОП просматриваемых книг сайта:
Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Читать онлайн.Название Надбярэзінцы
Год выпуска 1942
isbn 978-985-7165-14-8
Автор произведения Фларыян Чарнышэвіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
У першыя дні Стаху і не снілася, што ўсё так хутка для яго палепшае: вучні перасталі нападаць, заданні ён выконваў выдатна і без асаблівых высілкаў пазбягаў пабояў, займеў прыяцеляў, апякун і сваякі хвалілі. Толькі па Рагах Стах сумаваў вельмі і нецярпліва лічыў тыдні і дні да калядных вакацый.
За паўтара тыдня да святаў здарыўся ў яго жорсткі канфлікт з педагогамі.
Поп Максім Клімовіч, настаяцель ванчанскага прыходу, аднойчы папаўдні, расказваючы на ўроку рэлігіі «о крещении Руси», заўважыў, што Стах размаўляе з Мачугам.
– Гэй там, ты чаму не слухаеш? – упікнуў ён.
– Я слухаю ўважліва, отчэ Закона учыцель, – адказаў Стах устаючы.
– Слухаеш? А ну паўтары.
– Калі князь кіеўскі Уладзімір Вялікі зразумеў, што руская паганская вера кепская, ён выправіў у свет пасланцоў, каб шукалі дзе лепшай веры. Пасланцы абышлі свет і вярнуліся ў Кіеў, пакланіліся князю і так сказалі: «Абышлі мы свет, бачылі шмат вераў паганскіх, магаметанскую бачылі і габрэйскую, але лепшай ад грэцкае нідзе няма. Калі мы ў іхных храмах былі, дык не разумелі, на небе ці на зямлі знаходзімся…»
– Дрэнна, – перарваў поп. – Чыю яшчэ веру бачылі пасланцы? Паўтары!
– Калі князь кіеўскі Уладзімір Вялікі зразумеў, што руская паганская вера кепская, – паўтарыў Стах свае ранейшыя словы, – ён выправіў у свет пасланцоў, каб шукалі дзе лепшай веры. Пасланцы абышлі свет і вярнуліся ў Кіеў, пакланіліся князю і так сказалі: «Абышлі мы свет, бачылі шмат вераў паганскіх, магаметанскую бачылі і габрэйскую, але лепшай ад грэцкае…»
– Досыць! – крыкнуў поп. – Дрэнна. У каго яшчэ пасланцы былі, чыю веру бачылі? Ты не сказаў, што яны ў каталікоў былі.
– Отчэ Закона учыцель, пасланцы не маглі быць у каталікоў.
– Не маглі? Гэта яшчэ чаму?
– Калі б пасланцы ў каталікоў пабывалі, Русь бы каталіцкую веру, а не грэцкую, прыняла. Нашая каталіцкая, польская, вера ад усіх лепшая.
– Я так бачу, ты больш за мяне разумееш і гэта не я цябе, а ты мяне вучыць павінен, – абурыўся поп. – Сядай, дурань, – і ўваліў Стаху ў лоб важкую пстрыку.
Бацюшка прайшоўся па класе, нешта думаючы, а потым павярнуўся да ўсіх і прамовіў:
– Дык што, дзеці, праўда, што каталіцкая вера лепшая?
– Не, не, нашая праваслаўная вера лепшая! – хорам адказалі дзеці.
– Так, нашая праваслаўная вера лепшая. А можа, ведаеце, чаму? Хто ведае, падыміце руку.
Многія замармыталі нешта сабе пад нос, але рукі ніхто не падняў.
– Ну