ТОП просматриваемых книг сайта:
Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Читать онлайн.Название Надбярэзінцы
Год выпуска 1942
isbn 978-985-7165-14-8
Автор произведения Фларыян Чарнышэвіч
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Следчыя з’ехалі, а сапёры апоўдні вывелі арцель на працу, не ўспамінаючы пра тое, што здарылася, і нікому не сказаўшы ліхога слова. Смалерчукі паволі пачалі супакойвацца. Падумалі было, што вышэйшае начальства будзе чапляцца, але афіцэраў з інспекцыі цікавіла толькі дзяўчына, за якую ўзводны заплаціў галавой, і з усіх бакоў цікаўна аглядалі Карусю. А ўзводны, прысланы з Лошы замест Пятра Нікалаевіча на пасаду абходнага інструктара, свайго папярэдніка нават жорстка асудзіў. Размаўляючы з Алесем Пятроўскім пра здарэнне, ён сказаў:
– Дурак яшчэ той. Дома свая жонка-красавіца, а ён у кожным месцы новую нявесту сабе шукае.
– Дык у яго жонка ёсць?! – падскочыў Алесь.
– А якая красавіца, якая вумная! На пяці мовах гаворыць. Важная памешчыца.
– Вы землякі?
– Так, з Гомеля, ён мой сусед.
– Мабыць, і ён не з простых?
– Сын манапольшчыка і дзякавай дачкі. Жонка за яго рылам гожанькім пагналася, замуж выйшла насуперак волі бацькоў.
Пасля такіх звестак меркаванне смалерчукоў раптоўна схілілася на карысць Косціка.
– Еслі праўда, што ўзводны такі ашуканец, – казаў кухар, найстарэйшы чалавек у грамадзе, калі Алесь падчас вячэры пераказаў яму словы новага унтэра, – то Косцік добра зрабіў, што яго, шэльму, цюкнуў.
– Добра, добра зрабіў, – падхапіў хор галасоў.
– Вы зірніце на яго, полькі яму захацелася! Але атрымаў сваё, сабака. Цяпер будзе папярэджанне для іншых кацапаў.
– Хочаце – верце, хочаце – не, але прызнаюся: калі б не Косцік, я б яго сам правучыў, – сказаў Паклацкі з Ямаў.
– Цяпер усё можна сказаць, але хто ведае, ці набраўся б ты ягонай адвагі. Ну і зух гэты Косцік! Адпусці яму, Божа, грахі і спашлі лёгкі прысуд. А ты, дзеўка, калі яшчэ таго леснічонка ўбачыш, расцалаваць яго мусіш, што ён цябе ад згубы выбавіў, – гукнуў кухар Карусі, якая ад сораму не пайшла вячэраць і ляжала, з галавою зашыўшыся ў пасцель.
– А я яго таксама, як сустрэну, пацалую за гэта, хаця і не ведаю, чаму ён на мяне крыва глядзеў увесь час, – паведаміў Ромка, радуючыся, што ў яго цяпер на аднаго саперніка менш.
– Юда таксама, як Езуса прадаваў, спачатку пацалаваў яго, ага, – заўважыў Стах.
– Стаху, ты чаго вярзеш? – абурыўся Ромка.
– А таго, што ўчора ты гатовы быў яго выдаць, а сёння цалуеш.
– Выдаць? Я? Дай Божа маім братам і сёстрам тое, чаго я для Косціка цяпер хачу! Жартаваў я ўчора.
– Досыць, хлопцы, – умяшаўся Казік. – Косціку цяпер мала карысці ад вашых пацалункаў і зычлівых думак. Трэба яму справаю дапамагчы, не будзе ж ён вечна ў лесе сядзець. На прыход немцаў разлічваць не варта. Мы мусім дапамагчы яму апраўдацца перад законам, і гэта цалкам магчыма, бо ён не замардаваў