Скачать книгу

Макс прыносіць каньяк для Веры. Я падношу чарку прама да яе вуснаў. Пачуўшы пах каньяку, яна расплюшчвае адно вока, потым – другое, расклейваючы чароўныя фарбаваныя ці чароўнафарбаваныя вейкі. І вось мы ўжо разам п’ём каньяк дробнымі, мікраскапічнымі глыточкамі, паколькі нам цяпер разам павінна хапіць яго на цэлую гадзіну да прыезду машыны.

      – Цікавы быў сёння фільм?

      Я падазраю: яна спытала проста ад жадання парушыць цішыню і штосьці сказаць. Не трэба яе крыўдзіць. І я расказваю ёй, пра што гэты фільм. Яна мае рацыю: гэта лепш, чым проста маўчаць – хутчэй ідзе час. Я расказваю ёй аб чыімсьці каханні, чужой мары, а думаю аб сваім, аб тым далёкім часе, дзе ў мяне было сваё каханне і свая мара…

      – Бязглуздая гісторыя, – здаецца, я вымавіў гэта ўслых: аб сабе, аб сваім ці пераконваючы сябе.

      Аднак Вера падумала пра фільм і спытала:

      – Чаму бязглуздая?

      – Прабач, я задумаўся. Я не тое хацеў сказаць.

      – Пра што ты думаў?

      – Доўгая і сапраўды бязглуздая гісторыя. Альбо мне хочацца, каб яна была такой. Пераканаць у гэтым сваё сумленне.

      – Гэта яна так змяніла цябе?

      Не, вось у гэтым я ні за што не прызнаюся. А калі я раздражнёны, то станаўлюся старым маралістам.

      – Вера, нішто не можа змяніць чалавека супраць яго жадання. Мы такія, якімі хацелі стаць, праўда, часам можа і не ўсведамляючы гэтага. Садысты, мазахісты, разумныя сволачы, хітрыя дурні…

      – Табе трэба пастрыгчыся, – перабівае яна мяне.

      – У мяне няма грошай.

      – Вечная адгаворка. Ты проста не хочаш іх зарабляць! – фыркае яна.

      – Затое ніхто не будзе чапляцца да чалавека, з якога няма чаго ўзяць.

      Я гляджу на гадзіннік.

      – Час выходзіць. Без пяці.

      Я падымаюся і ківаю Максу. Сёння ў мяне ёсць грошы, і я сумленна з ім разлічуся.

      Вера не адпускае маёй рукі. Я абарочваюся і запытальна гляджу на яе.

      – Можа, паўторым рамантычную ноч? – шэпча яна мне на вуха.

      Аднак мне не хочацца пачынаць з ёй такія адносіны. Мінулы раз гэта было з майго боку памылкай. Далей – я ведаў – будзе яшчэ складаней. Я ўсё ж не хачу страціць яе, як ні дрэннага, ні благога, але ўсё ж сябра. Варта толькі перайсці гэтую мяжу – і лавіна незадаволенасці, абавязацельстваў, недагаворак пачне ператвараць людзей у ворагаў. Таму што калі няма кахання – не варта адкаркоўваць шампанскае. І я адмоўна хітаю галавой.

      Яна не крыўдзіцца, але і не настойвае.

      Мы ідзём да машыны. Я адразу займаю найбольш зручныя месцы – для сябе і для Веры. Цяпер можна заплюшчыць вочы, думаць пра тое, як мільгаюць агнямі вуліцы, і не бачыць іх, пераносіцца ў лёгкія, прыемныя мары стомленай свядомасці. Канешне, калі не чуць, што пастаянна крычыць на вуха наш неўгамонны рэжысёр старому аператару, які амаль засынае; не чуць шушукання дзвюх Аліс – так я называю нашых артыстак (яны агучваюць жаночыя ролі); не чуць аглушальнага маладога храпу Віктара – артыста: ён вечна напіваецца да чорцікаў пасля працы; не чуць усёй гэтай катавасіі і ехаць, ехаць

Скачать книгу