Скачать книгу

ў соты раз: навошта, навошта ты гэта зрабіла? Няўжо для цябе былі важнейшымі гэтыя грошы?

      Не ведаю… Я адмовіўся ад іх цяпер і ні пра што не шкадую. Ні пра што, акрамя мінулага, якое не стала для нас ні цяперашнім, ні будучым.

      Я думаю пра гэта. Ува мне няма нянавісці, зразумей, але і дараваць табе я пакуль не магу. Павінна адбыцца нешта, каб я змог дараваць табе. А пакуль ноч. Зусім іншая ноч. І я…

* * *

      – Эй, сусед, ты жывы?

      Я прачынаюся. Павольнапавольна, як далёкае сонца на світанні.

      Я прачынаюся. Трасу галавой, з цяжкасцю расплюшчваючы вочы. У твар мне патыхае цыгарэтным дымам. Гэта мой сусед – патолагаанатам, курыць у акне побач. Я адкрываю рот і глытаю порцыю дыму. Гэта вяртае мне свядомасць. Ён кідае мне цыгарэту – я лаўлю, як у цырку – вуснамі. Спрасоння доўга шаруджу па кішэнях. Запальнічка. Вось яна. Нарэшце я прыкурваю цыгарэту.

      – Лягчэй?

      – Угу, – адказваю я нешта не зусім зразумелае.

      – Заснуў на падваконні? Што ж, гэта ўсё роўна лепш, чым у нашай канторы, – філасофствуе гэты служка моргу.

      – Шкодная рэч, – адказваю я.

      – Што? Цыгарэта? – здзіўляецца ён.

      – Не. Філасофія. Раніцай і на галодны страўнік.

      – Гэта праўда, – згаджаецца ён. – Але чалавек так створаны. Пакуль жывы.

      – З нябожчыкамі не пагаворыш, – згаджаюся і я. – Ты з імі яшчэ не крануўся розумам?

      – Звычка, – адказвае ён. – Звычка рухае ўсім, і людзі прывыкаюць да ўсяго: жыць разам, калі закончылася каханне; працаваць, хаця надакучыла; хадзіць у магазін, калі не хочацца, але нешта трэба есці; гаварыць бязглуздзіцу, таму што так прынята – гаварыць, а не маўчаць… Звычка. А хочацца чагосьці іншага, як у кіно.

      – Ты хочаш у кіно?

      – Так, – сур’ёзна пацвярджае ён.

      Я ўсміхаюся, і шалёная ідэя прыходзіць мне ў галаву.

      – Хочаш у кіно? Пайшлі – гэта я табе магу арганізаваць. У мяне сёння масоўка ў дзве.

      Я гавару і заўважаю, як яго рабы твар расплываецца ва ўдзячнай усмешцы.

      – Слухай, гэта ж добры падарунак да дня нараджэння. Тое, што трэба!

      – У цябе сёння дзень нараджэння?

      – Так. Таму я так рана і падняўся. Звычка дзяцінства: чакаеш гэты дзень, лічыш гадзіны. І вось яна, раніца. Раніца твайго дня нараджэння. Тут заступае аркестр! – смяецца ён.

      – Тум-туру-рум! – падхопліваю я. – Віншую! Дарэчы, колькі табе?

      – Трыццаць два. Яшчэ адзін год памёр.

      – Памёр… Цікавае азначэнне. І як гэта цябе ўгараздзіла звязацца са смерцю?

      Ён смяецца. Відаць, нябожчыкі на яго ўжо не дзейнічаюць.

      – Прыходзь на пельмені,– адсмяяўшыся, кліча ён.

      – Вельмі дарэчы, – адказваю я, успамінаючы свой пусты кашалёк і такі ж пусты халадзільнік.

      Але спачатку мне трэба паглядзець на яе – маю мару. Я не забыўся пра яе. І яна ўсю ноч чакала мяне.

      У пераціснутым ад хвалявання горле – горкая сухасць. Сэрца, падазраючы нешта, пачынае біцца мацней.

      І я моўчкі падыходжу да яе.

      …Стары рыбак перад прыгажуняй лодкай. Карціна. Гэта ўсяго

Скачать книгу