ТОП просматриваемых книг сайта:
Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Читать онлайн.Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Ну што ты стаіш, пераапранайся. Так і быць, я захінуся.
Фыркнуўшы пры гэтых словах, яна хаваецца за адзенне на вешалках і нешта мурлыча, пакуль я нацягваю на сябе гэты элегантны маскарад, успамінаючы, як даўно не насіў пры стойных касцюмаў. Але ўспамінаю не з настальгіяй, а як усё мінулае, якое не мае да мяне больш ніякіх адносінаў.
– Гатова! – крычу я, і Вера вылазіць зпад вешалак.
Яна абыходзіць мяне вакол, разглядаючы, нібыта прыдзірлівы дэкаратар.
– Ну што, я паранейшаму падыходжу на ролю твайго праважатага ці не? – падначваю я яе.
Але яна не рэагуе на мае словы, яна захоплена справай: папраўляе мой гальштук, абцягвае пінжак, на патрэбную даўжыню высоўвае манжэты сарочкі, ахінае мяне воблакам адэкалону, ад якога я пачынаю чхаць. Пакута заканчваецца праз хвілін пяць, і мы нарэшце выходзім на вуліцу, дзе нас чакае таксі.
Знаёмынезнаёмы горад праносіцца ў мяне перад вачыма. Чамусьці гарады ўночы становяцца чужымі, а знаёмыя вуліцы мільгаюць у агнях, і ты іх з цяжкасцю пазнаеш. Але гэта не палохае, не. Ты дзіўна спакойны, ты нібыта растаеш у гэтых агнях, ценях дамоў, шуме машын, чарнаце неба…
Вера кранаецца маёй рукі, напамінаючы пра сябе.
– Ты хочаш прачытаць мне лекцыю, як весці сябе на свецкіх раўтах? – іранічна пытаю я.
– Не, мне чамусьці здаецца, што ты гэта ўсё ведаеш, хаця я і не распытваю цябе пра мінулае, – на гэты раз вельмі сур’ёзна гаворыць яна. І нават з нейкім сумам гучаць яе словы.
– Ты ўсё робіш правільна, – адказваю я. – У гэтым мы разумеем адно аднаго.
Яна моўчкі хітае галавой у адказ і адварочваецца да акна, хоць я і прыкмячаю: яна глядзіць і быццам не заўважае нічога. Але я не распытваю, пра што яна думае.
Таксі паварочвае ў вузкую вулачку, потым вырываецца на шырокую магістраль, праязджае мост, вырульвае ў заліты агнямі рэстаранны квартал.
– Выходзім! – камандуе Вера.
І вось мы ў шыкоўнай зале, і я адчуваю, што мой касцюм як нельга дарэчы ў гэтым суквецці вытанчана апранутых людзей.
Да Веры падыходзіць высокі лысаваты стары, і я разумею, што гэта – рэжысёр. Толькі чаму ён так пільна глядзіць на мяне, а не на Веру? Ён праводзіць нас да століка з напоямі. Я сядаю і гляджу ў залу, пакуль рэжысёр і Вера нешта абмяркоўваюць.
Хаця глядзець тут – толькі збіраць кадры, якія пастаянна паўтараюцца: мільгаюць дзяўчаты ў сукенках вогненых расфарбовак, мужчыны ў дарагіх касцюмах. Усе, нібыта па парадку, падыходзяць адзін да аднаго, каб сказаць некалькі дзяжурных кампліментаў ці не абцяжараных вялікім сэнсам фраз.
Весела смяюцца кампаніі за столікамі, іграе музыка, заглушаючы тоставы звон бакалаў, а словы ператвараюцца ў агульную хвалю незразумелых шумаў.
Але раптам усё сціхае, калі з’яўляецца белы экран. Патухае святло, а на экране праступаюць першыя цітры. Ну вось, я нібыта ізноў на працы. І толькі калі ўзнікае чорнабелая карцінка, я падаўляю ў сабе іронію.
…Са свістам на берагі абрушваецца мора. Па шэрым пяску ідзе чалавек. Ён ідзе доўга і ў нікуды – няма канца яго шляху. Яго лёгкае паліто развявае вецер, халодная вада не шкадуе старыя б