ТОП просматриваемых книг сайта:
Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Читать онлайн.Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Што ж адбылося?
– У мяне нарадзілася ўнучка! Уяўляеце – унучка! Доўгі час у маёй дачкі не было дзяцей – і вось нарэшце: унучка! Мая ўнучка…
Слёзы шчасця з’явіліся ў яго на твары. Усмешка і слёзы на сівых старэчых вусах. Яму будзе для каго жыць. У яго нібы пасялілася ў душы маленькае сонца. І гэта выдатна.
– Ну, раз сам прадавец шчасця стаў шчаслівым чалавекам, тады сапраўды шчасце ёсць. Мабыць, я і зноў буду купляць у вас шары.
Я ўсміхнулася, а ён уручыў мне шары. Паглядзеўшы на іх, я ўбачыла, што яны аранжавыя, падыходзяць гэтай восені.
І я ўжо сама набрала нумар.
– Нешта здарылася? – спытаў ён.
– Не. Проста я купіла шары ў прадаўца шчасця.
Ён доўга маўчаў, пачуўшы гэтую навіну. Потым не вытрымаў, спытаў:
– Якія яны?
– Восеньскія.
Я пачула, што ён уздыхнуў. Або ўсміхнуўся. У любым выпадку, гэта былі ўспаміны. І я падумала: самыя шчаслівыя нашы з ім успаміны – гэта ўспаміны аб нашых сустрэчах з прадаўцом шчасця. Або – з нашай надзеяй, што, у прынцыпе, адно і тое ж.
– Куды вы цяпер накіроўваецеся?
– Буду блукаць па горадзе. Зайду ў крамы, дзе яна бывала, можа, хтосьці яе ўспомніць…
– Так, мабыць, зайдзіце ў крамы… – у яго голас ізноў вярнуўся сум, і ён выключыў тэлефон.
Зрэшты, такое наша жыццё – пярэстае покрыва, шытае рознымі ніткамі радасці і смутку…
За гэтыя некалькі дзён я прайшла тымі мясцінамі, дзе магла быць яна – гэтая дзіўная дзяўчына чужой восені. Ніхто нічога не чуў аб ёй, але адзін чалавек сказаў, што я да яе вельмі падобная. Вонкава. Мусіць, гэта быў жарт, але ўсё ж я прыгледзелася да сябе і параўнала з тым фотаздымкам. Гэта стала для мяне адкрыццём – сапраўды, мы падобныя ў шматлікіх рысах. Вось толькі ў сутнасці сваёй мы – розныя.
Потым я дастала фотаздымак і зноў, але ўжо больш уважліва, паглядзела на гэтую дзяўчыну. Яна ўсміхалася ў камеру, але ўсміхалася нібы не для сябе. І раптам я зразумела – яна ўсміхалася таму, хто фатаграфаваў яе. Але хто гэта быў? Той хлопец? Я зусім на яго забылася. Як жа гэта далікатна распытаць аб ім – здалёку, быццам я не чытала зялёнага нататніка?
Я набрала нумар, хоць было даволі позна.
– У мяне ёсць ідэя, як знайсці яе. Ідэя, якую я хачу праверыць. Мне здаецца, гэта дакладны ход.
– Што?
– Справа ў тым, што я цяпер уважліва вывучыла фатаграфію. Хачу спытаць: хто іх фатаграфаваў?
Я пачула, як ён уздыхнуў – цяжка і стомлена.
– Вы думаеце, я дурань? Я і сам гэта зразумеў. І таксама хацеў бы ведаць, хто быў гэтым чалавекам. Гэта тупік. Лепш прайдзіцеся яе мясцінамі – раптам хтосьці чуў пра яе.
– Але я пабывала амаль усюды.
– Амаль? – у яго голасе чулася ці то канчатковая стомленасць,