ТОП просматриваемых книг сайта:
Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Читать онлайн.Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Я прывязаўся да іх, нібы да сваёй сям’і. Мы не гаварылі ні слова пра каханне, але я спадзяваўся, што яна за гэты час абвыкне і палюбіць мяне. Я пасябраваў з яе сястрой, і ў доме панаваў супакой, мір і зычлівасць. Я прыходзіў раніцай, сястра Эстэль гатавала мне кашу на сняданак, такая ў іх была традыцыя. З сястрой мы абмяркоўвалі планы на дзень: калі купаць, карміць маленькага, калі выклікаць лекара і іншыя няцяжкія, але важныя рэчы. Да абеду прачыналася Эстэль: яна была «сава»: не магла рана класціся спаць, таму позна бавіла час у клубе або ў сяброў: мы яе трохі разгрузілі, ды і ёй неабходна было адпачыць… І яна з’яўлялася да абеду, які мы сумненна – напапалам – гатавалі з яе сястрой. Пасля абеду ў мяне быў час трошкі пагуляць па горадзе з Эстэль: яна любіла прагулкі. У гэты час мы мала размаўлялі – зусім як людзі, якія даўно ведаюць адно аднаго, якім не трэба выконваць этыкет… А вечарамі мы ўладкоўваліся ля тэлевізара, разам глядзелі які-небудзь фільм, абмяркоўвалі яго, часта смяяліся.
Я палюбіў гэтую кватэру, можна сказаць, прыжыўся ў ёй. І восень праляцела, як птушка, кружляючы жоўтай, нібы крылы, лістотай. Можна сказаць, жарптушка.
Але вось гэты дзень прыйшоў. Яе сястра і маленькі з’ехалі ў паліклініку. Мы засталіся адны. Я здзівіўся, чаму яна сёння рана прачнулася.
– Прывітанне, добрай раніцы! – засмяяўшыся сказаў я.
Але яна не ўсміхнулася ў адказ. Яна падыйшла да мяне і паглядзела ў вочы. Я заўсёды баяўся такіх вось яе поглядаў: гэта значыла, што нешта было не па ёй. Або ў яе пачалася дэпрэсія.
– Падумала, што настаў час табе сказаць.
– Што?
– Нам трэба развітацца, – сказала яна, сур’ёзна гледзячы мне ў вочы. – Дзякуй табе за ўсё. Але ад’язджай.
– Чаму? Што здарылася?
– Ведаеш, гэта нельга растлумачыць. Потым ты зразумееш, што я ведаю, аб чым гавару. Часам ты, бывае, маеш рацыю, а зараз я. Я не такая разумная, як ты, у мяне няма адмысловых талентаў, але я ведаю: мы не можам быць разам.
Я не стаў пытацца, чаму. Але раптам адчуў сябе такім нікчэмным… Нібы бярозавы лісток, што патануў у шумным лістападзе гэтай восені. Восені ў Вільнюсе.
– Буду цябе помніць, – толькі і змог сказаць я. – Ну, бывай.
Яна абняла мяне – вельмі далікатна, неяк вельмі мякка і асцярожна – і пацалавала. Каб не заплакаць, я адвярнуўся і пайшоў праз парк да ракі.
Потым, праз колькі крокаў, я азірнуўся.
Яна ўсё яшчэ стаяла, і ў яе вачах я заўважыў здзіўленне. Так, здзіўленне. Чаму? Столькі салодкіх і горкіх пытанняў я пакінуў у ёй, што на іх няма сіл адказваць. Можа, таму, што яна ўсё-ткі кахала мяне – толькі другім каханнем. Банальнае параўнанне: у сумкі ёсць другое дно, але ім карыстаюцца рэдка. Так і другое каханне: яно ёсць, але не абуджаецца ў сэрцы, таму што не сыходзіць, не саступае першае…
І таму я купіў шарык на шчасце і з’ехаў.
Два гады прайшло, а я ўсё не мог забыць яе. І не вытрымаў – ізноў прыехаў у Вільнюс, калі надышла восень.
Мне споўнілася трыццаць гадоў, але ўнутры я пачуваў сябе