ТОП просматриваемых книг сайта:
Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Читать онлайн.Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
Так я ўпершыню сустрэўся з ім – прадаўцом шчасця на старой вільнюскай вуліцы.
– Ты верыш ва ўсё гэта? – спытаў я, купіўшы шары. Яна паціснула плячыма.
– Не ведаю. Можа, і веру. Калі сумняваюся, што не веру, – значыць, трохі ўсё ж веру, – і яна засмяялася.
Так, гэта былі нашы самыя мірныя дні. Я нават наважыўся спытаць, як яна да мяне ставіцца.
Яна прымярала нейкую пярэстую накідку, якая рабіла яе падобнай да маленькай птушачкі.
– Вельмі добра стаўлюся, – адказала яна, разглядаючы мяне ў люстэрка. – Ты прыгожы. Надзейны. Разумны. Да цябе нельга дрэнна ставіцца.
– Ну а той хлопец…
Яна не дала мне дагаварыць: раптам рэзка азірнулася, звяла бровы. Голас яе стаў ледзяным:
– Ніколі не пытай пра яго! Ты зразумеў?!
– Так…
І я не пытаўся пра яго ніколі.
– Добра, мне трэба ў клуб, – сказала яна, спехам прыхарошваючыся перад люстэркам.
– Навошта? – здзівіўся я.
– А я там працую. Танчу. Я і яшчэ дзяўчаты.
– Можна прыйсці паглядзець?
– Прыходзь.
І мы пайшлі ў клуб. Яна – працаваць. Я – глядзець на яе і думаць пра тое, што дні гэтай восені, нібы хуткая вада, сцякаюць скрозь пальцы, уцякаюць ад мяне апошнімі восеньскімі дажджамі і лістападамі, а я разумею гэта і нічога не магу зрабіць…
…Яна любіла танчыць, і ў танцы нібы забывалася, на ўсё – сябе, жыццё навакол. Яна акуналася ў свет рухаў, аддаючы яму ўсю сябе. Можа, яна і любіла танчыць менавіта таму. Таму, што ў танцы ў яе атрымлівалася ўцячы ад усяго. Мне здаецца, яна пастаянна спрабавала ўцячы ад чагосьці вельмі самотнага ўнутры сябе, што не давала ёй супакою…
А я глядзеў. Колькі мінула часу? Не ведаю, мусіць, не вельмі шмат, але яна раптам з’явілася побач і рэзка кінула:
– Збірайся, мы сыходзім!
– Ты так мала працуеш?
– Я ўжо тут не працую. Усё!
Я зірнуў на яе: яна была чымсьці засмучаная.
– Нешта здарылася?
Яна завагалася, потым усё ж вырашыла расказаць:
– Гаспадар прычапіўся да адной дзяўчыны, якая з намі танчыць. І мы вырашылі абвясціць яму байкот. А ён яе звольніў. І тады я таксама сышла.
– А ты пры чым?
– А я сышла таму, што несправядліва. Добра, хопіць гаварыць. Мы спяшаемся. – І яна накіравалася да выхаду з рэстарана, а я – за ёй.
Яна стаяла і паліла недалёка на вуліцы.
– Ты ўжо не спяшаешся? – спытаў я, здзіўлены зменай у ёй: то яна імчалася з рэстарана, а цяпер наогул нікуды не збіраецца – стаіць і паліць.
– Ты не разумееш – галоўнае было вырвацца адтуль, з усяго гэтага – пахаў, сталоў, крэслаў, дзвярэй – з усяго, што яму належала. Я не магла ні хвіліны там заставацца!
Тут да нас падышла другая дзяўчына.
– А, вось і ты. Пазнаёмся – гэта мая сястра.
Я здзівіўся, настолькі яны