Скачать книгу

заняты.

      – Раней ты ніколі не быў заняты, калі я тэлефанавала, – у яе голасе адчулася крыўда.

      – Раней…

      Зараз жа яна здавалася мне нейкай безгустоўнай, нібы мяса без солі або кава без цукру.

      Проста я яе ўжо не кахаў.

      Я, мусіць, вельмі жорсткі, калі вось так мог падумаць пра яе.

      Але тады я не думаў аб гэтым. Кожны перапынак я званіў у Вільнюс. Памятаю як цяпер: дождж стукае ў акно кабінкі, а я крычу ў тэлефон:

      – Эстэль, ты чуеш мяне? Эстэль!..

      Яна павінна быць у гэты час дома. Ну вось, нарэшце!..

      – Так. Што ў цябе здарылася, чаму ты тэлефануеш?

      – Нічога не здарылася. Проста хацеў пачуць твой голас.

      – Пачуў?

      – Так.

      У яе ледзь хрыплаваты, але падзіцячаму чароўны голас. Можа, зза акцэнту. Я і зараз уздрыгваю, калі чую такі голас.

      – Так, яшчэ… Я прыеду ў пачатку кастрычніка ў Вільнюс.

      – Навошта?

      – Паглядзець на восень. Яна заўсёды такая прыгожая ў Вільнюсе. Яна там не скончылася?

      – Не. Лісце падае і падае, падае і падае… – яна ўздыхнула. І я ізноў прыехаў у Вільнюс. Я прывёз ёй кнігу сваіх нарысаў. Хоць я зараз разумею, што наўрад ці яе маглі цікавіць мае нарысы. Але да самой кнігі ў цвёрдай вокладцы са мноствам старонак яна паставілася паважліва.

      – А ты знакаміты, – сказала яна нават з некаторым гонарам. – Ніколі яшчэ не знаёмілася з вядомымі людзьмі.

      Гэта былі нашы самыя мірныя дні.

      Мы чакалі сеанса ў «Forumе». І яна папрасіла пірог з малінай.

      Глядзелі фільм «Ключ» – даволі страшны, містычны фільм, таму яна спалохалася і ўчапілася ў падлакотнік крэсла. Але ж менавіта яна абрала гэты фільм.

      – Чаму ты глядзіш такія фільмы, калі табе страшна? – спытаў я.

      Яна задумалася, потым адказала:

      – Лепш спалохацца ў кіно, чым у жыцці. Калі паглядзіш вельмі страшны фільм, не так жудасна тое, што вакол.

      – Што цябе палохае?

      – Галеча, дрэнныя сны, удары ў дзверы, не тыя словы, развітанне… Няўжо ты гэтага не баішся?

      – Чаму ж. Але я не думаю пра гэта. Я забяспечаны, у мяне нядрэнная праца, кватэра, я здаровы нарэшце.

      – Ты маеш рацыю. А вось я вельмі баюся. У дзяцінстве ў нас была такая гульня: побач маляваліся квадраты: адзін зваўся «шчасце», а другі – «няшчасце». Трэба было падняць руку, заплюшчыць вочы і мякка апусціць кубік зверху на гэтыя квадраты. Куды ён упадзе – значыць, тое і будзе. Я вельмі не хацела гуляць у гэтую гульню, але аднойчы мяне ўгаварылі. І кубік зваліўся проста на рысу. Гэта здаралася так рэдка, што ўсе здзівіліся. А я цешылася, што хоць ўсё гэта скончылася. Бо самае страшнае – калі заплюшчыш вочы і адпускаеш кубік. Сэрца так б’еццаб’ецца! Не моцна, а страшна хутка. Таму што гэтая мяжа паміж квадратамі такая тонкая – усяго адна рысачка мелу… Мяжа паміж шчасцем і няшчасцем… – яна змоўкла і задумалася, міжвольна прыціснуўшы руку да сэрца, нібы толькі цяпер згуляла ў гэтую гульню. – Пра што гэта я?.. Ах да, вось таму я вельмі баюся… усё такое нетрывалае… Нават камень – таму што яго могуць

Скачать книгу