ТОП просматриваемых книг сайта:
Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-02-1690-8
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Вера. Надзея. Любоў
Издательство Электронная книгарня
Ігар Андрэевіч разгубіўся, але тут жа пачаў тлумачыць, што гэта бухгалтарская памылка, бо ён асабіста ўносіў яе ў спіс пазаштатных супрацоўнікаў.
I хоць зараз ёй не заплацяць, потым усё яна атрымае з лішкам.
– У рэшце рэшт, не магу ж я выдаткаваць грошы са сваёй зарплаты, – зрабіў ён выснову.
– А чаму б і не? – паціснула плячыма Лера і пайшла з кабінета.
Яна прагульвалася па скверы, і хаатычныя думкі пра Ігара апанавалі яе. Дзяўчына не магла разабрацца ў сваіх пачуццях: яны ёсць ці зніклі? А калі засталіся, то якія? I чым больш думала, тым ясней усведамляла: калі нават з ёй і вырашаць заключыць кантракт, што малаверагодна, то яна адмовіцца. «Усё! Баста! Больш я там не працую. Прынамсі, пакуль не атрымаю кампенсацыю за дарэмна патрачаны час!» – вырашыла Валерыя.
Ёй стала крыху лягчэй, і каб зусім развеяцца, яна павярнула ў бок кінатэатра.
Увесь наступны тыдзень Лера не хадзіла на фірму. Толькі адзін раз пазваніла, каб запытаць, калі ёй прыйсці падпісаць кантракт. Але зноў пачула нейкую бязглуздзіцу наконт таго, што юрыст працуе над гэтым.
– Мы вам патэлефануем, – адрапартавала ёй сакратарка Вольга.
У пятніцу Лера зайшла ў бібліятэку, каб пагартаць апошнія нумары газеты, куды Ігар аддаў другі яе артыкул. Можа, хоць тут пашанцуе, і яна атрымае такі-сякі ганарар. Сэрца дзяўчыны забілася мацней, калі яна ўбачыла знаёмую назву. Прабеглася вачыма па старонцы – матэрыял з фотаздымкамі займаў усю паласу. Але ўбачыўшы подпіс, Валерыя ледзь стрымалася, каб не закрычаць. Яны ж дамовіліся з Ігарам, што артыкул выйдзе пад яе імем. Можа, яго зноў перапрацавалі? Не! Ніводнага абзаца, ніводнага сказа, нават ніводнага слоўца не было зменена. Тады хто мае права падпісваццца пад яе тэкстам? Дзяўчына выйшла з чытальнай залы і тут жа пачала набіраць дырэктару на мабільны. Той не адказваў. Тады Лера схітрыла: яна пазваніла з пошты, і трубку адразу ж знялі.
– Алё, Ігар Андрэевіч слухае, – пачулася на тым канцы проваду.
– Вы што, у хованкі гуляеце, Ігар Андрэевіч? – па тоне дзяўчыны было зразумела, што чакаецца непрыемная размова.
– А… Лера, гэта ты. Што здарылася?
– А вы не здагадваецеся? Газетку сённяшнюю не чыталі?
– Ты пра матэрыял? – Ігар усміхнуўся.
– Гэта што, здзек? Што за Іваноў падпісваецца пад маім артыкулам?
– Не ведаю, Лера, праўда, не ведаю. Ну якая розніца? Галоўнае, што матэрыял выйшаў,– шэф быццам не разумеў, у чым сэнс крыўды.
– Ведаеш што, – перайшла на «ты» дзяўчына, – можа выйсці і іншы.
I аднясу яго я сама. I не ў адну газету. А яшчэ, можа, выступлю на радыё і тэлебачанні.
– Чакай, Лера. Прыходзь лепш на фірму, мы ўсё абмяркуем.
– Нічога з вамі абмяркоўваць я не збіраюся. I нічога агульнага мець не жадаю. Дзякую, што падаравалі мне вопыт працы з такімі фірмамі.
Адмоўны вынік – таксама вынік! А працавала я з задавальненнем, хоць, на жаль, гэта таго не варта. Не хвалюйцеся, помсціць вам