Скачать книгу

хадзiў яшчэ ў школу, дык настаўнiкi вельмі мучылiся, каб дабiцца ад яго адказаў на пытанні: Сцяпан каля дошкi чырванеў, увесь пакрываўся потам i з вялiкай цяжкасцю выціскаў з сябе тыя адказы. Слухаючы яго настаўнiкi і вучнi таксама сплывалi потам. Так Сцяпан правучыўся-прамучыўся пяць класаў. А да вайны гэта была не абыякая адукацыя, i суседзi прызвычаiлiся звяртацца па дапамогу да Сцяпана, калi ў iх ўзнiкала патрэба напiсаць якую заяву ў сельсавет або раён. Той як мог моўчкi выконваў «капрызы» аднавяскоўцаў, а ўжо лісты чытаць, каб не мучыць хлопца, яны прасiлi iншых «грамацеяў».

      З-за малых гадоў давялося Сцяпану iсцi падпасiчам у калгас. Калi Маўчун падрос, яго адправiлi ў раён вучыцца на трактарыста. Пасля вучобы хлопец атрымаў прызначэнне на працу ў мясцовую МТС i быў замацаваны за сваiм калгасам. Да гэтага часу ён, як казалi вясковыя бабы, «вылюднеў i завёў чупрыну». Завёў Сцяпан не толькi чупрыну, але i дзяўчыну са сваёй вёскi. Пры ўсiм гэтым ён не стаў больш гаваркiм. Мала таго – i яго каханая, якую звалi Маня, была тая яшчэ гаваруння: слова лiшняга ад яе не пачуеш.

      «Вось жа сышлiся абое рабое! Ты бачыш, як Гасподзь людзей паруе? Як жа яны i пра што памiж сабою гамоняць?» – дзiвiлiся вяскоўцы.

      Гэтае пытанне не давала спакою i вясковай моладзi. Хлопцы вырашылi падсцерагчы парачку i пачуць яе гамонку.

      Аднаго разу, калi Сцяпан i Маня адышлi ад гурту хлопцаў i дзяўчат i накiравалiся да лавачкi каля Манiнай хаты, хлопцы, падкраўшыся блiжэй i затаiўшы дыханне за густымi кустамi бэзу, сталi чакаць. Доўга iм прыйшлося выстойваць за тым бэзам: пара сядзела моўчкi недзе гадзіну-другую. Калi цярпенне цiкаўных ужо скончылася i яны сабраліся iсцi па хатах спаць, пачуўся голас Сцяпана:

      – Маняша, а Маняша!

      – Авой, Сцяпанка!

      – Вось каб узяць ды сабраць з усёй вёскi сякеры ды кiнуць iх у калодзезь – вось бы атрымаўся блёх! На ўсю вёску!

      – А ўжэ ж, Сцяпанка, а ўжэ ж! Добры быў бы блёх! – пачулi хлопцы Манiн голас.

      Невядома, што яшчэ прыдумаў бы сказаць Сцяпан сваёй Манi-Маняшы, але несамавiты рогат хлопцаў-аднагодкаў, які грымнуў побач, сарваў парачку з той лаўкi, нiбы ветрам, i растварыў у цемры.

      З таго вечара ў вёсцы Сцяпану не давалi праходу нават малыя: кожны імкнуўся спытаць яго пра «блёх». Няма чаго казаць i пра тое, што да мянушкi Маўчун прыклеiлася намёртва iншая – Блёх. Прыйшлося бедалагу падацца са свайго калгаса шукаць работу «на старане». Сцяпан быў працавiты i яго забралi тралёўшчыкам у леспрамгас. Неўзабаве да яго падалася i Маня: i той не стала жыцця ў сяле праз той «блёх». А тут вайна. Яны так i не паспелi ажанiцца.

      Ад Манiнай радні аднавяскоўцы ведалi, што Сцяпан-Блёх ваяваў на той праклятай вайне i вярнуўся з яе з мноствам узнагарод да Манi i ў леспрамгас. Яны пражылi разам больш як пяць дзясяткаў гадоў. За гэты час Маняша нарадзiла Сцяпану «ўсяго восьмерка дзетак», i тыя ўсе паразыходзiлiся па свеце, вывучылiся, i кожны з iх, прыязджаючы да бацькоў, намагаўся забраць iх да сябе ў горад. Але тыя толькi моўчкi хiталi галовамi, што красамоўна азначала – не! А што да сваёй вёскi, дык… абое вачэй не паказвалi да яе, пакуль былi жывыя.

      Жартаўнiк

      Нарэшце скончылася Вялiкая Айчынная вайна. Народ памалу ажываў, ачомваўся

Скачать книгу