Скачать книгу

Наверсе застаўся адзiн азадак кабеты.

      – От жа бабы, лiха вашай пародзе, я ж пажартаваў, хацеў упэўнiцца: цi кахае мяне Нюрка i цi будзе яна па мне галасiць, – прабурчаў вiсельнiк i пачаў расшпiльваць кухвайку. Пад ёй на Грышку былi лейцы, якiя трымалi яго пад пахi i цягнулiся разам з вяроўкай-зашмаргай ззаду галавы ўгору, да адной з перакладзiн. Саскочыўшы з вяровак, Грышка, з сiнiм ад хiмiчнага алоўка языком, кiнуўся да найблiжэйшых суседзяў. Тыя – па бабку-шаптуху Бецыху…

      Нюрку бабка адпаiла-адшаптала ад вялiкага стрэсу, а вось СонькуМейту не змагла. Тая, як канстатавалi ў раённай лякарнi дактары, памерла ад разрыву сэрца. Дык i хрыбет жа быў перабiты ў няшчаснай тым пудовым векам скрынi.

      Адседзеўшы тры гады ў турме «за злоснае хулiганства», Грышка вярнуўся да Нюркi. Пiць ён зусiм перастаў, як завязала мужыку, але, як i раней, працягваў дапамагаць усiм, хто толькi да яго звяртаўся. Расплачвацца ж за працу пасылаў да жонкi: тая брала ад людзей, з якiмi памiрылася, хто што даваў, толькi не гарэлку. Ад Нюркi пасля ўсяго, што здарылася, нiхто больш чуць не чуў анiякiх праклёнаў.

      Пакаянне

      Зайшоў неяк да нас мужаў сябар i кажа:

      – Каб мне хто гэта распавёў – не паверыў бы, але ж гэта здарылася са мною i маёю жонкаю. Вы ж ведаеце, што я падаваў на развод са сваёю Аленаю?

      – Ведаем, – кiўнулi мы з мужам.

      – Але вы не ведаеце чаму?.. Сорамна мне было ў тым прызнавацца.

      Ну, дык я ўжо не разводжуся. Зайшоў да вас прасiць ехаць разам са мною па Алену да яе мацi. Аднаго мяне пасля таго, што сталася, яна i на парог не пусцiць. Збiрайцеся, па дарозе ў машыне ўсё распавяду… …Алена мая была на падрыхтоўцы да аперацыi, я – у камандзiроўцы.

      З’яўляецца да яе ў палату наш участковы i пачынае распытваць пра сямейнае жыццё-быццё, нiчога пры гэтым не тлумачачы. Падчас размовы ён даведваецца ў жонкi, што я знаходжуся ў камандзiроўцы. Пасля гэтага, не мiргнуўшы, як кажуць, вокам, гэты служака заяўляе ёй, што цяпер яму ўсё зразумела. Потым гаворыць Алене, што суседзi выклiкалi яго, калi агледзелi, што дзверы нашай кватэры зламаныя, i што калi ён з’явiўся i зайшоў усярэдзiну, то пабачыў страшэнны вэрхал: на стале – недапiтая бутэлька з гарэлкай, нейкi харч, абванітаваная прыбіральня, пакамечаная пасцельная бялiзна ў спальнi… Агледзеўшы тое бязладдзе, ён усё зразумеў i нават нарад не стаў выклiкаць.

      – Заяву пiсаць будзем? – запытаў мiлiцыянер у маёй жонкi i зноў сказаў ёй, што яму i так усё зразумела.

      – Што вам зразумела? – нi жывая нi мёртвая запытала ў яго мая Алена.

      Той, пасмейваючыся, заявiў ёй, што пакуль я, яе муж, знаходжуся ў камандзiроўцы, яна, мая жонка, арганiзавала гулянку. Потым збегла ў лякарню.

      Гэта ж трэба было ёй на такога паскуднiка нарвацца?!. Але ж паршывыя авечкi ў кожнай чарадзе ёсць. Так i тут здарылася. Магу цяпер уявiць сабе, што зрабiлася з маёй Аленаю пасля такога паведамлення: мала таго, што кватэра ўзламана, дык там яшчэ хтосьцi добра насвiнячыў. Хвала госпаду, што яна была ў лякарнi: дактары прывялi яе да свядомасцi, у яе ж хворае сэрца. Але ж я, целяпень дурны! Я

Скачать книгу