ТОП просматриваемых книг сайта:
Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-02-1690-8
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Вера. Надзея. Любоў
Издательство Электронная книгарня
– Ой, а што, ёсць для каго? – Ірчыны маленькія чорненькія вочкі загарэліся непадробнай цікаўнасцю.
– Ё-о-о-сць! – паважліва прамовіла Нэля, загадкава ўсміхнуўшыся.
– І хто ж ён? – тонам, у якім зноў загучалі іранічныя ноткі, запыталася Ірка.
– Юрык Яневіч!
– Яне-э-віч? – Ірчын твар зрабіўся сур’ёзны, іронія з яго знікла. – Дык ён жа… жыве ўжо… з дзяўчынай, у грамадзянскім шлюбе… І яны распісацца нібыта збіраліся…
– Як… жыве… – пасля працяглай паўзы, ці то запытальна, ці то разгублена выціснула Нэлька.
– Так, жыве з дзяўчынай. Я пэўна ведаю, яны паўсюль разам цяпер.
Павісла нязносная, густая, цягучая ціша. Потым Нэлька ўсхліпнула, сарвалася з месца і паляцела ў бок прыбіральні. Я зірнула з дакорам на Ірку.
– Ну адкуль я ведала, што ў іх з Яневічам нейкія там адносіны? Ён мне пра гэта не паведаміў! – Ірка з нявінным выглядам даядала сваё марозіва.
Нэлька не з’яўлялася ўжо якую хвіліну. «Плача там, пэўна, – думала я. – Што ж рабіць, як яе супакоіць? І ці магчыма гэта ўвогуле?»
Я пайшла ўслед за Нэлькай. Яна сядзела на кукішках, прыхінуўшыся спінай да сцяны прыбіральні, рыдала, закрыўшы твар рукамі. Я абняла яе, пачала гладзіць па галаве, па плячах:
– Ну чаго ты, як маленькая… Ведаеш, колькі ў цябе яшчэ такіх Юрыкаў будзе! А ўяві, каб ён цябе цяжарную кінуў!
– То я была б не адна-а-а! – не сунімалася Нэля.
– А я табе паваражу зараз! Дай руку! – нечаканая здагадка мільганула ў маёй галаве.
Нават калі і не будзе на яе далоні лініі шлюбу, я ўсё адно скажу, што шлюб ёй гарантаваны звыш. Яна хоць бы зараз супакоіцца, а потым забудзецца.
На пухленькай Нэльчынай далоньцы лініі шлюбу не было. А шансы на замужжа, як мне бачылася, у яе мізэрныя: жыццё ў правінцыі, адкуль уся моладзь імкецца з’ехаць, праца ў жаночым калектыве, да таго ж яна нічым, акрамя кніг, не цікавілася, амаль нікуды не выбіралася. Але я зрабіла ўсё магчымае, каб пераканаць яе ў адваротным. І гэта мне ўдалося. Яна паверыла мне. Пакідаючы прыбіральню, Нэлька больш не хлюпала, толькі прыпухлыя пачырванелыя вочы выдавалі яе ўнутраны стан. Мы з дзяўчатамі развіталіся і разышліся кожная ў свой бок.
Пасля таго здарэння мінуў год. Я тым часам сама збіралася замуж.
Вяселле планавалася праз паўгода, калі мой жаніх мусіў скончыць сваю навучальную ўстанову. Адносіны нашы былі роўныя, цёплыя, даверлівыя, без нейкіх шалёных жарсцяў. Я не сумнявалася, што такім будзе і сямейнае жыццё. На маёй далоні красавалася доўгая, глыбокая лінія шлюбу.
Праўда, Эдзіку, майму нарачонаму, не падабалася мая праца з яе частымі камандзіроўкамі, але я думала звольніцца адразу пасля вяселля. Эдзік пераехаў у маю двухпакаёўку, і гэта было для мяне дарункам лёсу. Адразу ж стала адчувацца, што ў хаце з’явіўся гаспадар: адрамантаваў усе паломкі, давёў да ладу ўсе недаробкі, замяніў старыя вокны на шклопакеты,