ТОП просматриваемых книг сайта:
.
Читать онлайн.Вераніка і Сяргей сядзелі кожны на сваім балконе ў поўнай цемры. Мора ўжо даўно пакрыла чорная паўднёвая ноч, і на ім, быццам светлякі, поўзалі, залітыя агнямі, курортныя прагулачныя цеплаходы. Знізу са шматлікіх кафэ і рэстаранаў з узбярэжжа прыглушана даносілася музыка. І гучаць яна будзе ажно да самай раніцы.
Вераніка і Сяргей моўчкі слухалі паўднёвую ноч.
– Вы ездзіце сюды і цэлымі днямі сядзіце ў нумары, каб схавацца ад людзей? – асцярожна спытала Вераніка.
– Я езджу сюды, каб схавацца ад сваіх успамінаў,– адказаў Сяргей. – Хаця… Ці ж можна схавацца ад сябе самога?..
– У вас штосьці здарылася ў жыцці? – Вераніка настойліва хацела дазнацца чужую таямніцу.
– Так, здарылася. Я забіў сваю жонку і сваю дачку…
– Як?!. – Вераніка проста зжахнулася ад пачутага.
– Ну, не сам, вядома, забіў… Але я вінаваты ў тым, што яны загінулі…
У цемры ночы гэтыя словы прагучалі злавесна. У Веранікі літаральна мову адняло.
– Так, гучыць вельмі страшна, калі ўслых гаворыш, – сусед быццам прачытаў яе думкі.– А самае страшнае, самае жудаснае, што я сам пусціў у свой дом, у сваю сям’ю таго д’ябла, які іх забіў…
– І хто быў гэты д’ябал? – з заміраннем сэрцам спытала Вераніка.
На суседнім балконе гарэла чырвоная кропачка: сусед курыў цыгарэту.
– Маленькая прыгожая дзяўчынка, падобная да анёлка…
– Дзяўчынка?!. – не паверыла сваім вушам Вераніка.
– На той момант, калі я прыняў яе ў сваё сэрца, гэта было дзевяцігадовае бялявае хударлявае мілае дзяўчо…
У цемры забулькала віно: доктар падліваў сабе шклянку. Ён збіраўся расказваць доўгую гісторыю.
– Недарэмна кажуць: «Добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла»… Гэта праўда – я праверыў на сабе. У нашым стаматалагічным аддзяленні працавала адна медсястра, Аксана. Прыгожая, добрасумленная была жанчына. Мы працавалі разам амаль дзесяць гадоў. Сумесная праца вельмі збліжае і родніць людзей. Вось і мы з ёю зблізіліся. У рэшце рэшт я прызначыў яе старшай медсястрой. Аднак супрацоўнікі, асабліва жанчыны, чамусьці яе не надта прывячалі. Ведаеце, медыцынскія сёстры любяць прыхапіць дадому бінтоў, ваты, спірту. А Аксана строга сачыла за ўсім і не дазваляла гэтага. Але нядоўга ёй давялося пакамандаваць: захварэла на рак і памерла… Перад смерцю вельмі прасіла мяне, каб я паклапаціўся пра яе дзевяцігадовую дачку. Была ў дзяўчынкі бабуля, але што старая магла даць дзіцяці?.. Я паабяцаў, што не кіну Лізавету, так клікалі дзяўчынку.
Хаця чаму – клікалі?.. І сёння