ТОП просматриваемых книг сайта:
Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-02-1690-8
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Вера. Надзея. Любоў
Издательство Электронная книгарня
– У той год Ірына вырашыла крыху падзарабіць і паехала ў Ізраіль – папрацаваць у прыватным стаматалагічным кабінеце. Прыяцелька яе туды паклікала: калісьці тая ў нашым шпіталі добрым пратэзістам была, цяпер жа на Мёртвым моры свой кабінет трымае… Усяго толькі паўгода жонка і папрацавала там, а грошы прывезла немалыя. І вось зрабіла яна памылку: не паклала грошы на банкаўскі рахунак, наяўнымі іх везла. І мне некалькі разоў тэлефанавала, раілася, прасіла, каб сустрэў яе абавязкова. А мабільнікаў жа ў той час – на пачатку двухтысячных – у нас яшчэ не было. Не, сёй-той ужо меў, але каб так, як сёння, калі ў кожнага ў кішэні тромкалка ляжыць, то не… Дамаўляліся мы з Ірынай па міжнароднай тэлефоннай сувязі. Праўда, размаўлялі з ёю ўмоўнымі словамі, і чужыя нас не зразумелі б… Пра тое, што нас можа слухаць чалавек, які добра ведае і нашу сям’ю, і нашы таямніцы, мне тады нават у галаву не прыйшло. Прыляцела з Ізраіля жонка – я сустрэў яе ў аэрапорце, дадому прывёз, некалькі дзён пабылі разам, пагаварылі… Наконт грошай параіліся, вырашылі, што будзем збіраць Лерачцы на кватэру ў Кіеве. І тут мне якраз адпачынак падаспеў, я сюды пачаў збірацца. А трэба сказаць, што мы з жонкай даўно ўжо разам не адпачывалі. Дамоўленасць у нас такая была. Бо я Крым люблю, гэтае цёплае Чорнае мора, гэты цудоўны клімат, у якім мне лёгка дыхаецца нават у спякоту, гэтыя горы – невысокія, лясістыя… А жонцы ў Крыме чысціні і парадку на вуліцах бракавала, ды і сэрвіс мясцовы ёй не спадабаўся. Я ўсё гэта ўспрымаў як элемент крымскай экзотыкі, а Ірыне патрэбны быў камфорт… Жонка ў мяне палову Еўропы аб’ездзіла. Навошта ёй быў вось гэты «савецкі» санаторый?..
Сяргей закурыў чарговую цыгарэту.
– Я ж у той час сюды ездзіў па-сапраўднаму адпачываць: у моры купаўся, гадзінамі на пляжы ляжаў, увечары па ўзбярэжжы гуляў… Жонцы тэлефанаваў час ад часу на хатні тэлефон. І вось раптам перад маім вяртаннем яна перастала браць трубку. Адзін раз, другі, трэці… Спачатку падумаў, ну выйшла куды… У другі раз – мо затрымалася дзе-небудзь на вуліцы… А што на трэці раз было думаць?.. Спытаць, дзе Ірына, няма ў каго: дачка – у Кіеве, а з суседзямі мы не надта сябруем, я нават іхні тэлефон не ведаў.
Ехаў дадому – трывожныя прадчуванні душу вярэдзілі. Прыехаў, званю ў дзверы – ніхто не адгукаецца. Адчыніў сваім ключом… Ляжыць мая Ірына на кухні, на падлозе ў лужыне крыві, а ў кватэры ўсё ўверх дном перавернута… Потым экспертыза паказала, што яе сякерай для мяса забілі…
Ніякіх грошай, зразумела, у кватэры ўжо не было. Год забойцу шукалі, так і не знайшлі. Дзяўчынкі мае, Лера і Ліза, так горка плакалі па Ірыне на пахаванні! Ліза мо грамчэй за родную дачку галасіла…
Пачало віднець, і ў шэрай ранішняй смузе засінела мора. Было яно пустое і спакойнае – адпачывала перад чарговым вірлівым днём.
Сяргей ужо не курыў. Цыгарэты ў яго скончыліся, ды і віно таксама.
Але ён не ішоў па іх