Скачать книгу

боль яна перажыла ў апошні свой момант!.. На судзе Ліза гаварыла, што першае забойства яна зрабіла выпадкова. Быццам бы проста прыйшла да маёй жонкі, расказала ёй пра нашы з ёй інтымныя зносіны і стала прасіць, каб Ірына аддала ёй мяне, каб развялася. А Ірына стала абражаць яе, крычаць, маўляў, адразу ведала, што Ліза – змяюка, якую мы прыгрэлі на грудзях, што яна такая ж разбэшчаная, як і яе маці, і што павінна рукі-ногі цалаваць за ўсё тое, што для яе зрабіла наша сям’я, а яна, няўдзячная свіння, вось як аддзячыла!.. Зразумела, жонка была раз’юшаная, на злыя словы не скупілася.

      Ну а Ліза, абражаная, быццам бы з гарачкі, схапіла тое, што ёй пад руку на нашай кухні трапілася – сякеру для мяса, – і стукнула ёю. Адным ударам забіла. А потым спужалася і збегла… Куды падзела сякеру, быццам бы з перапуду не памятае… А вось дачку яна ўжо забівала прадумана, знішчала яе як апошнюю перашкоду да сваёй запаветнай мэты. І нож з сабой прадбачліва ўзяла, каб потым на кухні не шукаць, а пасля забойства з сабой забрала і ў рэчку кінула… Але суд угледзеў наўмыснасць у абодвух злачынствах: Ліза, забіўшы Ірыну, потым яшчэ адшукала і забрала грошы, прывезеныя з Ізраіля. Дарэчы, яна прагуляла іх у начных клубах і рэстаранах…

      – А якая запаветная мэта ў яе была?

      – Як – якая?.. Я, вядома. І ўсё, што да мяне дадаецца: кватэра, машына, мой немалы заробак, курорты, рэстараны… Яна не бачыла іншага спосабу атрымаць усё гэта, як толькі выйсці за мяне замуж…

      – А як жа тады яе былы аднакурснік?.. Выпадковага чалавека яна не ўзяла б з сабой на такую справу.

      – Ну… Напэўна, і яго яна забіла б потым, як лішняга сведку…

      – Але ж не забіла, наадварот – супакойвала. Думаю, не ён, а вы былі б трэцім у тым страшным шэрагу… Праўда, не адразу – з часам.

      – Прызнацца, і я пра гэта неаднойчы думаў…

      – Дарэчы, яе асудзілі? На які тэрмін зняволення?..

      – Асудзілі. Дзесяць гадоў далі… Аднакурсніку – восем за саўдзел.

      – І колькі ўжо гадоў прайшло пасля таго?..

      – Дзесяць і прайшло…

      – Яна пісала вам?

      – Пісала. І прабачэння прасіла, і прыехаць да яе ў турму ўпрошвала…

      Пагаварыць са мной хацела… Я ніводнага разу не адказаў. І вось хутка яна з’явіцца, калі не з’явілася ўжо… Баюся…

      – Чаго вы баіцеся – што яна заб’е вас?.. – шчыра здзівілася Вераніка.

      – Дараваць баюся, дзетка. Дараваць!.. – Сяргей раптам узвысіў голас, і ў ранішняй цішыні гэты выкрык адчаю сарваўся з балкона дзявятага паверха, але хутка патануў у рознагалоссі птушак, якім поўніўся ўжо прыморскі парк. – Я ж яе сапраўды пакахаў і каханкам яе стаў. Але на судзе я ў гэтым не прызнаўся: не адважыўся перад тымі, хто прысутнічаў у зале – маімі роднымі, знаёмымі, саслужбоўцамі… Казаў, што абвінавачаная ўзводзіць на мяне паклёп, што ніякіх інтымных зносін паміж намі не было і ўсё гэта няпраўда. Самому тады было сорамна і жудасна: што я ўтварыў!.. Вось чым для мяне абярнулася мая прынцыповасць – маральнай беспрынцыповасцю, а слова гонару – хвілінамі ганьбы. Сапраўды,

Скачать книгу