ТОП просматриваемых книг сайта:
Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Ева ў пошуках Адама (зборнік)
Год выпуска 2016
isbn 978-985-02-1690-8
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Вера. Надзея. Любоў
Издательство Электронная книгарня
А ён не вяртаецца, бо яна зрабіла нешта не так… Чаму было не нарадзіць?..
Бяда – гэта калі ты паміраеш ад чакання і гадзіннік убівае табе ў галаву свае хвіліны-цвікі… І нікому нічога да таго, нават таму, каго ты так чакаеш…
Ніхто ў гэтым свеце не падыходзіць да цябе выпадкова – гэта закон усіх светаў… Вельмі важна, хто падыдзе першы. І вельмі важна яго пазнаць. Ён падышоў да яе на той плошчы з галубамі, залітай сонцам… Яна пазнала яго, і ён застаўся побач на цэлыя тры гады…
А раніцай трэба некуды ісці, трэба нешта рабіць. А ёй не хочацца нават і выходзіць з кватэры. Раптам ён прыйдзе, а яе няма…
Чаму ж яна не нарадзіла?..
Раніцай усё будзе, як заўжды. Дождж, нарэшце, скончыцца. Каціная Каралева выведзе на прагулку сваё бела-шэрае вусатае сямейства. Аляксандр адвядзе сына да школы і пабяжыць у паветку будаваць шхуну, а Ала будзе развешваць бялізну пад вербамі і спяваць. Ірынка з чырвонымі стужкамі паскача па зноў намаляваных клетках.
Але гэта будзе заўтра. А цяпер яшчэ ноч, яшчэ дождж, і яна не спіць. І хай ідзе гэты дождж, ідзе і не сціхае. Яна будзе ляжаць і слухаць яго. Хай ён вісіць цёмнай вільготнай заслонай над усім светам, над восенню, над яе акном. Бо ўжо нічога няма: ні зямлі, ні агню, ні яго, ні яе… Хай ідзе дождж і пахне тым, чаму ніколі, мабыць, не збыцца.
Паветраны змей не ўзляціць: хіба можна запускаць папяровую птушку ў неба ў такое надвор’е?..
Аляксандр І. Бацкель
Муза
я асабіста ніколі не слухаў і не карыстаўся ісцінамі з двароў альбо ад старых пакаленняў, бо тады мяне варта было б ажаніць з качаргой і забыцца на дзівака, які раней жыў тут. я ніколі не ацэньваў сябе звонку, калі справа даходзіла да кахання. я лічыў, што варты любой жанчыны, якая мне спадабаецца, і ўсе гэтыя «ён ёй не пасуе, ён стары, тупы, занадта малады, бедны, непрыгожы, тоўсты, валасаты, невысокага росту» – амаль усё з пералічанага пасавала б і мне, кожнае ў свой час.
я верыў і веру толькі ў моц мужчынскага мозгу, у ягоную інтэлектуальную гнуткасць і магчымасць загадзя спланаваць шляхі дасягнення той ці іншай жанчыны.
у мяне каханкі былі розныя, і я ніколі не ствараў сабе нейкі вобраз, які шукаю; здаралася, што мяне маглі завабіць адно бровы, і я больш нічога не бачыў, альбо высокі рост, і я ўжо рыхтаваў прылады, каб караскацца да сваёй перамогі. Былі выпадкі, калі я месяцамі мусіў дабівацца жанчыны, і, як толькі яе атрымлівалася пацалаваць і ўзяць за руку, я страчваў да яе цікавасць, або наадварот, мяне магла трымаць доўгі час жанчына на кароткім ланцугу толькі праз тое, што сама ўзяла ініцыятыву ў