ТОП просматриваемых книг сайта:
Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Читать онлайн.Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Издательство Электронная книгарня
2. Цяжкахворым і параненым не дазваляецца з мэтай саборавання перамяшчацца ў тыл. Чынам вайсковага духавенства ставіцца ў абавязак вінаватых у парушэнні гэтага неадкладна перадаваць у адпаведныя вайсковыя ўстановы на прадмет далейшага пакарання.
3. У тылавых вайсковых шпіталях сабораванне можа быць праведзена ў групавым парадку на падставе вываду вайсковых лекараў, паколькі ўказаны абрад не парушае працы названых устаноў.
4. У выключных выпадках Управа тылавых вайсковых шпіталяў можа дазволіць некаторым асобам у тыле прыняць сабораванне.
5. Чыны вайсковага духавенства абавязаны па выкліку Управы вайсковых шпіталяў праводзіць сабораванне тым, каму Управа прапануе прыняць сабораванне».
Фельдкурат яшчэ раз перачытаў адносіну, у якой яму паведамлялася, што заўтра ён павінен з’явіцца ў вайсковы шпіталь на Карлавай плошчы для саборавання цяжкапараненых.
– Паслухайце, Швейк, – паклікаў фельдкурат, – ці не свінства гэта? Як быццам ва ўсёй Празе адзіны фельдкурат – гэта я. Чаму туды не пашлюць таго набожнага святара, які нядаўна ў нас начаваў? Давядзецца нам ехаць на Карлаву плошчу сабораваць. Я ўжо забыўся, як гэта робіцца.
– Дык давайце купім катэхізіс, пан фельдкурат. Там пра гэта будзе, – сказаў Швейк. – Катэхізіс для духоўных пастыраў – гэта як даведнік для чужаземцаў. Вось у Эмаўзскім кляштары працаваў адзін чалавек памочнікам садоўніка. I захацеў ён стаць паслушнікам, атрымаць расу і не драць свайго адзення. Для гэтага ён мусіў купіць катэхізіс і вывучыць, як трэба хрысціцца, хто адзіны ўбярогся ад першароднага грэху, што азначае мець чыстае сумленне і іншыя такія дробязі. А потым ён прагуляў палову ўраджаю агуркоў з кляштарнага агарода і з ганьбай вылецеў з кляштара. Калі я з ім сустрэўся, ён мне і кажа: «Агуркі я мог прадаць і без катэхізісу».
Калі Швейк купіў катэхізіс і прынёс яго фельдкурату, той, гартаючы яго, сказаў:
– Ну вось, апошняе памазанне можа рабіць толькі святар і толькі ялеем, асвячоным епіскапам. Як бачыце, Швейк, вы самі сабораваць не можаце. А прачытайце мне, як гэта робіцца.
Швейк прачытаў:
– «…робіцца так: святар памазае органы пачуццяў хворага, адначасова чытаючы малітву: «Праз гэтае святое памазанне і ў сваёй найвялікшай міласэрнасці няхай даруе табе Бог усё, што завініў ты зрокам, слыхам, нюхам, смакам, мовай, дотыкам і хадой сваёй».
– Хацеў бы я ведаць, Швейк, – сказаў фельдкурат, – як можна саграшыць дотыкам. Вы не можаце мне гэта вытлумачыць?
– Ды шмат як, пане фельдкурат; пашнарыць, напрыклад, у чужой кішэні альбо на пагулянках, дзе танцуюць… Вы ж разумееце, якія там выкідваюць штучкі.
– А хадой, Швейк?
– Гэта калі хто пачне чыкільгаць, каб людзі паспачувалі.
– А нюхам?
– Калі не даспадобы які-небудзь смурод.
– А смакам?
– Калі хто смакуе гулі з дзяўчатамі.
– А