ТОП просматриваемых книг сайта:
Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Читать онлайн.Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Издательство Электронная книгарня
– Колькі мне пазычыце пад майго дзеншчыка? Страшэнны балбес, але фігура цікавая, нешта non plus ultra. Упэўнены, што такога дзеншчыка яшчэ ні ў кога з вас не было.
– Mary пазычыць табе сто крон, – прапанаваў надпаручнік Лукаш. – Калі паслязаўтра ты іх мне не аддасі, то пашлеш мне гэтую надзвычайную рэдкасць. Мой паслугач – агідны тып: усё ўздыхае, піша лісты дадому і прытым крадзе ўсё, на што вокам кіне. Я ўжо яго і біў – бескарысна. Кожны раз, як толькі яго сустрэну, даю аплявуху, усё роўна не дапамагае. Ужо два пярэдніх зубы выбіў – хлапец не выпраўляецца.
– Згода, – легкадумна пагадзіўся фельдкурат. – Паслязаўтра будзеш мець альбо сто крон, альбо Швейка.
Ён прайграў і гэтыя сто крон і сумны паплёўся дадому. Фельдкурат добра ведаў і ніколькі не сумняваўся, што да паслязаўтра ён нідзе сотню крон не дабудзе і што, кажучы праўду, ён гнюсна і разам з тым дзешава прадаў. Швейка.
«Мог жа я запрасіць за яго і дзвесце крон», – дакараў ён сам сябе. А, сядаючы ў трамвай, які праз некалькі хвілін павінен быў давезці яго дадому, адчуваў папрокі сумлення і нават прыліў сентыментальнасці.
«Усё ж непрыгожа абышоўся я з Швейкам, – думаў ён, звонячы ў дзверы сваёй кватэры. – Як я цяпер зазірну ў яго неразумныя добрыя вочы?»
– Мілы Швейк, – сказаў ён, уваходзячы ў пакой, – сёння здарылася нешта незвычайнае. Мне вельмі не пашанцавала ў картах. Я прасадзіў усе грошы…
Ён запнуўся.
– …і нарэшце прайграў вас. Я пазычыў пад вас сто крон, і калі да паслязаўтра іх не аддам, то вы будзеце належаць не мне, а надпаручніку Лукашу. Мне, сапраўды, вельмі шкада…
– Сто крон у мяне ёсць, – сказаў Швейк, – магу вам пазычыць.
– Давайце іх сюды, – ажыў фельдкурат. – Я іх тут жа аднясу Лукашу. Я, дапраўды, не хацеў бы з вамі расстацца.
Лукаш быў надта здзіўлены, убачыўшы зноў у сябе фельдкурата.
– Іду сплаціць доўг, – заявіў фельдкурат, пераможна азіраючы прысутных. – А дайце і мне карту.
– Ану, – прамовіў ён, калі падышла яго чарга. – Гоп! Перабраў усяго адно ачко, – дадаў ён. – Ну што ж, гуляць дык гуляць. – Сказаў ён напачатку другога раунда. – Мне! Хопіць.
– Дваццаць, – аб’явіў банкаўшчык.
– А ў мяне дзевятнаццаць, – ціха вымавіў фельдкурат, аддаючы банкаўшчыку апошнія сорак крон з сотні, якую пазычыў яму Швейк, каб выкупіцца з новага прыгону.
Вяртаючыся дадому, фельдкурат прыйшоў да пераканання, што ўсё скончана, што Швейка нішто не можа ўратаваць і што яму вызначана лёсам служыць у надпаручніка Лукаша.
I калі Швейк адчыніў яму дзверы, сказаў:
– Усё дарэмна, Швейк. Супраць лёсу не папрэш. Я прайграў і вас, і вашы сто крон. Я зрабіў усё, што ў маіх сілах, аднак лёс быў мацнейшы за мяне. Ён кінуў вас у лапы надпаручніка Лукаша. I надыдзе час, калі мы вымушаны будзем расстацца…
Швейк пайшоў гатаваць грог. Бліжэй да ночы фельдкурат, якога Швейк ледзьве давалок да ложка, ударыўся ў слёзы і загаласіў:
– Прадаў