Скачать книгу

якія-небудзь анекдоты, а ён патрабуе, каб я вам загадаў не ўкліньвацца ў нашы справы, хаця вы ўжо двойчы мелі з ім што рабіць. У такі вечар, напярэдадні такой вялікай рэлігійнай падзеі, калі ўсе мае пачуванні я павінен звярнуць да бога, ён турбуе мяне якойсьці дурацкай гісторыяй з нейкімі мізэрнымі тысячай двумастамі крон, адводзіць мяне ад выпрабавання свайго сумлення, ад бога і хоча, каб я яшчэ раз сказаў, што цяпер яму нічога не дам. Я не хачу з ім болей размаўляць, каб не сапсаваць гэты святы вечар! Скажыце яму, Швейк: «Пан фельдкурат вам нічога не аддасць».

      Швейк выканаў загад, прагалёкаўшы гэтыя словы госцю ў самае вуха. Аднак настырны госць працягваў сядзець.

      – Швейк, – сказаў фельдкурат, – спытайце яго, як доўга ён збіраецца тут тырчаць.

      – Я не скрануся з месца, пакуль вы мне не заплаціце, – упарта бубніла гідра.

      Фельдкурат устаў і, падышоўшы да акна, сказаў:

      – У такім выпадку я перадаю яго вам, Швейк. Рабіце з ім, што хочаце.

      – Пайшлі, васпан, – прапанаваў Швейк, схапіўшы прыкрага госця за плячо. Трэцім разам, лепшым часам.

      I паўтарыў сваё практыкаванне хутка і элегантна пад пахавальны марш, які барабаніў пальцамі па аконнай шыбе фельдкурат.

      Вечар, прысвечаны набожнаму роздуму, прайшоў некалькі фаз. Фельдкурат так горача імкнуўся да бога, што яшчэ ў дванаццаць гадзін ночы з яго кватэры чуўся спеў:

      A як мы маршыравалі,

      Усе дзеўкі зарыдалі…

      Яму падпяваў удалы салдат Швейк.

      У вайсковым шпіталі апошняга памазання чакалі двое: стары маёр і афіцэр запаса, банкаўскі чыноўнік. Абодва атрымалі ў Карпатах кулю ў жывот і ляжалі побач. Аднак уначы перад памазаннем абодва яны памерлі, і калі ранкам у шпіталь прыбылі фельдкурат са Швейкам абодва афіцэры ляжалі з пачарнелымі тварамі, як гэта бывае з усімі, хто памірае ад удушша.

      – Такую ўрачыстасць мы падрыхтавалі, пан фельдкурат, а яны нам усю абедню сапсавалі, – бедаваў Швейк, калі ў канцылярыі ім паведамілі, што гэтым дваім ужо не патрабуецца нічога.

      I сапраўды, урачыстасць была падрыхтавана на ўсе сто. Ехалі на дрожках, Швейк званіў, а фельдкурат трымаў у руцэ бутэлечку з алеем, загорнутую ў сурвэтку і з сур’ёзным выглядам жагнаў ёю прыхожых, якія здымалі шапкі. Праўда, было іх не так і многа, хаця Швейк і стараўся нарабіць сваім званочкам як мага болей гвалту. За дрожкамі бегла некалькі хлапчукоў, адзін з якіх сеў з-заду, на што ўсе астатнія ў адзін голас закрычалі:

      – Ззаду, з-заду!

      Швейк званіў, рамізнік адмахваў пугай назад, па хлапчаняці, на Водзічкавай вуліцы дрожкі нагнала брамніца, член кангрэгацыі святой Марыі, на поўным хаду прыняла ад фельдкурата дар божы, перажагналася і плюнула:

      – Нясуцца з гэтым панам богам, як чэрці! – і задыханая, вярнулася на сваё старое месца.

      Званочак больш за ўсіх непакоіў рамізніцкую кабылу, якой ён, відаць, нагадваў нешта з мінулага яе жыцця. Яна бесперастанку азіралася назад і час ад часу рабіла спробы затанцаваць на бруку.

      Гэта

Скачать книгу