Скачать книгу

яго сустрэў.

      – Пані Кейржава, – аддаў ён апошнія распараджэнні, – у мяне ў пральні засталіся каўнерыкі і манішкі, дык вы іх забярыце, каб калі я вярнуся з войска, у мяне было ў што апрануцца ў цывільнае. I яшчэ наглядайце, каб у шафе ў маіх гарнітурах не завялася моль. I перадавайце прывітанне тым паненкам, што спяць на маёй пасцелі.

      Потым Швейк зазірнуў у карчму «Ля келіха». Убачыўшы яго, пані Паліўцава заявіла, што піва яму не налье, бо ён, відаць па ўсім, дэзерцір.

      – Мой муж, – пачала яна цягнуць старую гісторыю, – быў такі асцярожны, а сядзіць, бедачына, ні за што ні пра што. А некаторыя, уцёкшы з войска, разгульваюць на волі. Вас на мінулым тыдні зноў шукалі. А мы ж былі больш асцярожныя, чым вы, – закончыла яна сваю казань, – і ўсё ж нажылі сабе гора. Не кожнаму так шчасціць, як вам.

      Пры гэтай размове быў пажылы чалавек, слесар са Сміхава, ён падышоў да Швейка і сказаў:

      – Прашу вас, пане, пачакайце мяне на вуліцы, мне з вамі трэба пагаварыць.

      На вуліцы ён разгаварыўся са Швейкам, якога пасля ляманту шынкаркі Паліўцавай палічыў дэзерцірам. Ён паведаміў, што ў яго ёсць сын, які таксама ўцёк з войска і цяпер знаходзіцца ў бабкі ў Ясеннай каля Ёзафава. I, не звяртаючы ўвагі на пратэсты Швейка, што ніякі ён не дэзерцір, слесар уціснуў яму ў руку дзесятку.

      – Гэта вам на першыя часы, – сказаў ён, цягнучы Швейка за сабою ў вінны шынок на рагу, – я вам спачуваю, мяне вы не павінны баяцца.

      Дадому Швейк вярнуўся позна ноччу. Фельдкурата яшчэ не было. Ён з’явіўся толькі на досвітку, пабудзіў Швейка і сказаў:

      – Заўтра паедзем служыць палявую імшу. Згатуйце чорную каву з ромам… Не, лепей згатуйце грог.

      Раздзел XI. Швейк з фельдкуратам едуць служыць палявую імшу

      I

      Падрыхтоўка да забойства людзей заўсёды рабілася імем божым або імем нейкай іншай вышэйшай істоты, якую чалавецтва стварыла ў сваім ўяўленні.

      Старажытныя фінікійцы перш чым перарэзаць горла палонніку, праводзілі ўрачыстае богаслужэнне – зусім гэтак жа, як праз некалькі тысячагоддзяў гэта рабілі новыя пакаленні, якія ўзнімаліся на вайну, каб агнём і мечам знішчаць сваіх непрыяцеляў.

      Людаеды на Гвінейскіх астравах і ў Палінезіі перад тым як зжэрці ўрачыста сваіх палонных або такіх нікчэмных людзей, як місіянеры, падарожнікі, коміваяжоры розных гандлёвых фірм ці проста цікаўных, прыносяць спачатку ахвяры сваім багам, выконваючы пры гэтым самыя разнастайныя набажэнскія абрады. Паколькі да іх яшчэ не пранікла культура царкоўных рызаў, яны аздабляюць свае азадкі вянкамі са стракатых пёраў ляснога птаства.

      Святая інквізіцыя перш чым спаліць сваю ахвяру, адпраўляла вялікае богаслужэнне, вялікую святую імшу з песняспевамі.

      Пры пакаранні смерцю законапарушальніка заўсёды прымаюць удзел святары, сваёй прысутнасцю павялічваючы роспач вінаватага.

      У Прусіі пастар падводзіў гаротніка пад сякеру, у Аўстрыі каталіцкі ксёндз – да шыбеніцы, у Францыі – пад гільяціну, у Амерыцы святар падводзіў да электрычнага

Скачать книгу