Скачать книгу

Я толькі выконваю свой абавязак. Я ўліп у гэтую гісторыю выпадкова, як і вы, але, як гаворыцца, мне ўсміхнулася шчасце.

      – Я б чаго-небудзь выпіў! – у адчаі паўтараў аптыміст.

      Бамбіза ўстаў і няцвёрдым крокам падышоў да дзвярэй.

      – Пусці нас дамоў, – сказаў ён Швейку. – Не дурыся, калега.

      – Адыдзі ад мяне! – адказаў Швейк. – Я вас павінен вартаваць. Цяпер мы незнаёмыя.

      У дзвярах аб’явіўся фельдкурат.

      – Я… я ніяк не магу дазваніцца ў гэтыя самыя казармы. Так што ідзіце дамоў і па… памятайце ў мяне, што на службе жлукціць нельга! Марш адсюль!

      На гонар пану фельдкурату хай будзе сказана, што ў казармы, ён не тэлефанаваў, бо тэлефона ў яго не было, ён проста гаварыў у падстаўку для электрычнай лямпачкі.

      ІІ

      Ужо трэці дзень Швейк служыў дзеншчыком у фельдкурата Ота Каца і за гэты час бачыў яго толькі адзін раз. На трэці дзень прыйшоў дзяншчык надпаручніка Гельміка і сказаў Швейку, каб той прыйшоў па фельдкурата.

      Па дарозе дзяншчык расказаў Швейку, што фельдкурат пасварыўся з надпаручнікам Гельмікам і разбіў піяніна, бо п’яны як гразь і не хоча ісці дадому, а надпаручнік Гельмік, таксама п’яны, усё ж выкінуў яго на лесвіцу, а той сядзіць на падлозе і дрэмле.

      Швейк выштурхнуў фельдкурата з пад’езда і з дапамогай рамізніка пасадзіў яго ў дрожкі.

      ІІІ

      Увайшоўшы раніцай у пакоі фельдкурата, Швейк угледзеў, што той ляжыць на канапе і напружана разважае аб тым, як магло здарыцца, што нехта яго абліў ды такім чынам, што ён прыляпіўся штанамі да скураной канапы.

      – Асмелюся далажыць, пан фельдкурат, – сказаў Швейк, – што вы ноччу…

      У некалькіх словах ён вытлумачыў фельдкурату, як страшэнна ён памыляецца, думаючы, што яго аблілі. Фельдкурат быў у прыгнечаным настроі, і галава ў яго была надзвычай цяжкая.

      – Не магу прыгадаць, – сказаў ён, – як я трапіў з ложка на канапу.

      – А вы ўвогуле на ложку не былі. Як толькі мы прыехалі, вас паклалі на канапу – да ложка не дацягнулі.

      – Я чаго-небудзь навырабляў? Ну, скажыце праўду, навырабляў? Ці не быў я п’яны?

      – Да непрытомнасці, – адказаў Швейк. – Удрызг, пан фельдкурат. У дыміну. Думаю, вам палягчэе, калі вы пераапраняцеся і памыецеся…

      – Я пачуваю сябе так, нібы мяне пабілі, – паскардзіўся фельдкурат. – I потым, хочацца піць… Не біўся я ўчора?

      – Ну, да найгоршага не даходзіла, пан фельдкурат. А смага – гэта ад учарашняй смагі. Ад яе так хутка не адчапіцца. Я ведаў аднаго сталяра, дык той упершыню напіўся пад Новы, 1910 год, а першага студзеня ў яго зранку была такая смага і пачуваў ён сябе так пагана, што купіў сялёдку і напіўся зноў, і з таго часу ён так робіць штодня ўжо чатыры гады запар, і ніхто яму не дапаможа, бо ў суботу ён заўсёды купляе сялёдак на цэлы тыдзень. Такая ўжо гойданка, як гаварыў адзін стары фельдфебель у Дзевяноста першым палку.

      Фельдкурат з моцнага пахмелля быў у няважным стане. Калі б хто пачуў яго ў гэты момант, то быў бы перакананы, што трапіў на лекцыю доктара

Скачать книгу