Скачать книгу

грэлі шчокі, сэрца тахкала недзе ў горле, перашкаджаючы дыхаць, ногі не слухаліся. Бацька не паверыць, што яна заблукала. Бацька нават слухаць не будзе. Зноў давядзецца скарыстаць цэлы цюбік таналкі за раз. Зноў давядзецца пераапранацца на фізкультуру ў туалеце, асобна ад дзяўчат. Зноў давядзецца хаваць вочы ад суседзяў па лесвічнай пляцоўцы. Зноў…

      – Хэй, – раптам гукнулі яе аднекуль збоку. – Што здарылася?

      Яна замёрла, спалохана азіраючыся. Да яе выйшаў юнак – адкуль толькі ўзяўся? Самы звычайны, крыху старэйшы за яе. Цёмны ўскудлачаны чуб з-пад смешнай скандынаўскай шапкі, стылёвы апранак, яркі заплечнік, дарагія красоўкі.

      – Усё ў парадку, – хаваючы заплаканыя вочы, адказала Ліза. – Я проста крыху заблукала…

      Хацела б яна сустрэць такога ў якіх іншых абставінах.

      – Вы першы раз у Мінску? – мякка, уважліва пацікавіўся малады чалавек.

      – Я тут жыву, – разгублена паціснула плячыма яна.

      Зараз будзе смяяцца…

      – Здымайце паліто.

      – Ш-што?

      – Здымайце, хуценька. Мала часу, – ён падышоў бліжэй, узяў яе за локаць.

      Ліза зноў заплакала, пахістала галавой.

      – Адчапіцеся ад мяне. Калі ласка. Я нічога вам не зрабіла…

      – Я хачу дапамагчы. Вы не патрапіце дадому, калі не паслухаецеся. Здыміце паліто і апраніце навыварат.

      Дзяўчына зірнула на юнака, нярвова расшпіліла гузікі. Пальцы зусім не слухаліся. Юнак акуратна зняў з яе паліто, вывярнуў ды зноў накінуў на плечы.

      – А цяпер трымайцеся, – працягнуў ёй далонь. – І не глядзіце назад.

      Ён упэўнена рушыў наперад, не разбіраючы шляху, па сырой глебе ды жухлай траве. Лізе было шкада і сваіх новых ботаў, і яго яркіх красовак, але яна паслухмяна трымала цёплую руку юнака. Праз якую хвіліну яны выйшлі на тратуар недалёка ад Купалаўскага музея. Дзяўчына зноў заплакала. Цяпер ужо ад палёгкі ды непаразумення. Тэлефон у кішэні раззлавана гудзеў.

      – Слухаю, – спалохана сказала яна ў трубку.

      – Дзе цябе чэрці носяць?!

      – Я падыходжу, падыхожу, – мармытнула яна, хоць разумела, што робіць сабе толькі горш – да дому як мінімум хвілін пятнадцаць.

      – Калі цябе не будзе ў хаце праз пяць хвілін, будзеш заходзіць праз акно.

      Яна разгублена зірнула на юнака.

      – Я падвязу, – спакойна кіўнуў ён ды дастаў з кішэні ключы ад машыны.

      – Ваш бацька меў рацыю, калі спытаў, дзе вас носяць чэрці, – заўважыў ён, калі яна ўладкавалася ў яго ўтульнай машыне.

      У салоне было чыста, пахла добрымі мужчынскімі духамі, мандарынамі ды – зусім крыху – зёлкавай гарбатай.

      – Што вы маеце на ўвазе?

      – Лепш не распавядаць нікому, што вы заблукалі ў цэнтры Мінска, – замест адказу заўважыў юнак, упэўнена кіруючы. – Наўрад ці хто-небудзь паверыць, што вас збіў са шляху лясун. Напэўна, кінулі штосьці міма сметніцы?

      – Недапалак, – шэптам прызналася Ліза.

      Юнак кіўнуў:

      – Заўсёды апранайце што-небудзь

Скачать книгу