Аннотация

Зборнік аповядаў «Сонечны Чалавек» – гэта вясёлае падарожжа па памежным прасторам. Галоўныя героі – анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных міроў. Гэтыя істоты бачаць будучыню, ядуць сырую зямлю з магіл і жывуць у пастаянным чаканні вайны. Рэальнай ці метафізічнай? Гэта залежыць, з якога боку паглядзець..

Аннотация

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў. Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў? Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела— яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Аннотация

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветай. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёй да роднай мойнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

Аннотация

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая – лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзея, аздобленая пачуццём кахання, збочвае ў гушчар містыкі. Такім чынам, гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…

Аннотация

Гэтая ўнікальная кніга складаецца з баек, напісаных Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя. Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама – заможнага сялянства.

Аннотация

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

Аннотация

Вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы.

Аннотация

Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах. Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.

Аннотация

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвіча “Праклятыя госьці сталіцы” – даволі каларытны і таямнічы персанаж па імені Назар Мінус, жыццё якога пачалося ў савецкім грамадстве, а працягнулася ў перабудовачныя і постсавецкія часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасці, расхлістанасці, няпэўнасці, амаральнасці, ханжастве прамінулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохі, ён увабраў у сябе самыя непрывабныя душэўныя якасці. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але ўнутрана вельмі неардынарнага чалавека спрадукаваў ідэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няіснае, і наадварот. Акторамі былі самыя звычайныя людзі, а спектаклем называліся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеі (сход нацыяналістаў, рок-канцэрт для падлеткаў, мясцовы конкурс прыгажосці ці проста чарговая сустрэча аматараў сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеўладным кіраўніцтвам Назара Мінуса маглі зразумець, наколькі абсурднымі насамрэч выглядаюць думкі, учынкі, паводзіны людзей у паўсядзённасці.

Аннотация

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон – вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.