Скачать книгу

нешта накшталт падзячнай малітвы. І толькі прывязваючы тушку да сядла, прыйшло ў галаву, што заяц ляцеў насустрач. Адразу гарачым полымем ахапіла насцярога:“Хто ж яго небараку, спудзіў? Ці не чалавек?” Дарога за якіх дзесяць сажняў ападала як бы ярам, між двух не надта высокіх, але крутых узгоркаў. Таму і вылецеў заяц насустрач, а не кінуўся ўбок. Узяў каня пад цуглі, але яшчэ вагаўся. Калі там, у яры, нехта ідзе насустрач, то адзіны шлях уцёкаў як у гэтага зайца. Ды і то, калі хопіць конскага спрыту, бо ўцякаць давядзецца на гару. Для кулі наўздагон гэта без розніцы. Яшчэ раз прыслухаўся і мог бы пабажыцца, што ў сасновы пошум дадаюцца нейкія нелясныя гукі. Усё ж лепш сыйсці з дарогі. Ухапіўся за луку сядла, каб скочыць на каня і позірк уткнуўся ў заечую тушку. Гэта вырашыла.

      «Трэба пад’есці, пакуль не сапсавалася, – усправядлівіў сваю асцярожнасць – Не есці ж яго сырым.»

      Праехаў назад, выбіраючы месца звярнуць у гушчар, каб і следу не пакінуць і каню не зацяжка. Добра схаваўшыся за хмызняком і елачкамі, прыслухаўся. Сумневу не было: знізу дарогаю ідуць людзі. Войска, абоз ці што іншае, адсюль не ўгадаеш. Саскочыў, заматаў повад да дрэўца і покрадкам, нібы кот, ставячы ногі ў высокай траве, пачаў скрадацца да дарогі. Спыніўся, каб мець магчымасць кінуцца назад, але і разгледзець хто ж там ідзе—едзе.

      Не чакаў доўга. Члэпанне капытоў, пабразгванне жалеза, сцішаная гамана значнага гурту людзей, як гэта пры кожным паходзе войска, не пакідала сумневу. Некалькі дзесяткаў збройных няспешна ехалі конна, не турбуючыся ні пра якія дазоры. Ясна, што маскавіты. Неабсяжная краіна за спіною стварала пачуццё надзейнага тылу, недаступнага ворагу. Яшчэ не ўсе з іх звыклі да насцярожанасці, да таго, што непрыяцель можа выявіцца з кожнага боку. Здольныя ваяводы, кшталту Скопіна, разумелі, што гэта не так і таму маглі стаць супраць непрыяцеля як належыць і мець перамогу. Іншыя, вось як тут нейкі самаўпэўнены баярын крочыць і ў бараду не дзьме. Сапраўды, крыху адстаючы ад пярэдняй кавалькады, таксама конна выступала невялікая купа добра апранутых з прыбочнымі ўслед, як ён акрэсліў, баяраў. Выглядалі ваяўніча, перагукаліся весела, упэўнена. Услед за імі цяжкім поступам, пахіліўшыся наперад адольвала пад’ём пяхота.

      “Вось гэта мог напароцца!” – падумаў ён, спрабуючы падлічыць збітых у гурму пехацінцаў. Можа немуштраванае апалчэнне, а можа афіцэры не назалялі людзям на цяжкой дарозе. Калі тупат і гамана войска аддаліліся і заціхлі, ганец прыслухаўся, ці не ідзе хто следам і, пераканаўшыся, што ўсё ціха, супакоіўся.

      “Але ж і ўратаваў мяне зайчык! – прамовіў сам сабе, вяртаючыся да каня.

      Сабранае ламачча разгарэлася надзвычай хутка і ганец азіраўся за якой сухадрэвінай. Крокаў за дваццаць, бачылася нешта прыдатнае. Не сказаць каб тоўстае, затое ламацца будзе лёгка. Уваткнуў ражончыкі з заечынай так, каб не падгарэла, калі раптам хлыпне полымя, і пайшоў да сухой асіны. Выбіраючы, каб зручней падступіцца да лепшай галіны, раптам заўважыў, як шэрая постаць матлянулася ля вогнішча. Выхапіў пісталет.

      – Стой, бо куля спыніць! – крыкнуў, імгненна адводзячы крэмень.

      Чалавек зачапіўся

Скачать книгу