ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
Дзмітрый Пажарскі, не так знакаміты родам, як ваярскімі поспехамі і адданасцю сваёй зямлі, на ваяводу ніжагародзкага апалчэння быў абраны ўсім мірам. Хоць земскі вызвольны рух не надта аглядаўся на князёў царквы, патрыярх Гермаген горача падтрымаў абранніка сваімі казанямі.
А Жыгімонт усё яшчэ спадзяваўся на перамогу над Масковіяй і ўгаворваў дацкага караля Хрысціяна* не нападаць на Швецыю, каб атрымаць яе ў цэласці. Да таго ж, калі Хрысціян паслухаецца, Швецыя не забярэ свайго войска з Масковіі і аблегчыць Жыгімонту задачу.
А шведы і так даваліся ў знакі. Ля Вялікага Ноўгарада Дэлагардзі сабраў недабіткі наймітаў з—пад Клушына, захапіў і зрабаваў Ладагу, напаў на Арэшак, затым аблажыў Карэлу, абяцаную шведам Васілём Шуйскім. Ваявода Іван Пушкін, даведаўшыся пра падзенне цара Васіля, амаль паўгоду не аддаваў горад. Калі ў лютым 1611 году з двух тысяч абаронцаў прыдатных заставалася каля сотні, пачаў перамовы з Дэлагардзі, а 2 сакавіка пакінуў крэпасць на ганаровых умовах і сыйшоў у Арэшак. Здрадлівы Дэлагардзі даў адпачыць войску і напаў на Арэшак, але не ўсё кату масленка: замест здабычы на дзесяці вазах павёз трупы сваіх жаўнераў да Выбарга.
А недасведчаны ў хітрыках дыпламатыі Пракофій Ляпуноў аніяк не мог вызваліцца ад чараў “сяброўскіх” зваротаў шведскага караля Карла IX да маскоўскіх і наўгародзкіх чыноў. Правадыр апалчэння натхняўся марнымі надзеямі і слаў ганца за ганцом у Ноўгарад. Патрабаваў дамовіцца, каб Дэлагардзі як найхутчэй ішоў на дапамогу супраць Жыгімонта.
Не дзіва, што наўгародцы разгубіліся: хто вораг а хто хаўруснік? Рэч Паспалітая займала Крэмль, магла кінуць войскі на Ноўгарад з Інфлянтаў, з—пад Смаленску, з самога Вялікага Княства, Масква сама прасіла дапамогі. Тым часам шведскі кароль прапануе наўгародцам мір, хаўрус і абарону супраць Рэчы Паспалітай. Але пяцітысячнае войска Дэлагардзі пасля ўсіх разбояў засела ў Іжорскім пагосце і не квапіцца ў паход, спасылаючыся на стан дарог. Разводдзе пасля зацяжной зімы сапраўды спрыяла падману.
Канец сакавіка 1611 года прынёс новы клопат: Івангорад громам гармат абвяшчаў чарговае цудоўнае ацаленне царэвіча Дзьмітрыя. Масква дзівілася: башку адсеклі, а ўсё жывы! Але новаспечаныя з беглых прыгонных казакі гатовы былі падтрымаць каго заўгодна, абы не накідваў ім ніякай улады.
Наўгародцы, якіх падганялі з Масквы і Стакгольму, у канцы красавіка заявіліся ў шведскі лагер “з поўнай формулай пагаднення”. Паслы дамагаліся пацверджання дамовы між Масковіяй і Швецыяй і аднаўлення сумесных ваенных дзеянняў супраць Рэчы Паспалітай. Як першы крок прасілі Дэлагардзі прагнаць былых тушынцаў з Івангорада і іншых крэпасцей. За плату наўгародскія ўлады – мітрапаліт Ісідор*, ваявода князь Адоеўскі*, дваране і ўсялякага чыну людзі – згаджаліся аддаць Карлу ІХ “за почесть” некалькі занеўскіх пагостаў. А несмяротны «царэвіч» па цяплу, 8 ліпеня, з’явіўся пад сценамі Пскова, але му�