ТОП просматриваемых книг сайта:
Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Читать онлайн.Название Дыплом на царства
Год выпуска 2015
isbn 978-98590-371-7-7
Автор произведения Аркадзь Ліцьвін
Издательство Электронная книгарня
– Так што не марнуй часу, рыхтуйся! – тонам загаду кінуў сыну.
Гледзячы ўслед, падумаў, вось свайго сына аберагаю, а гэтага сірату чарговы раз штурхну туды, куды свайго нізавошта не паслаў бы… Належыць жа хлопцу хоць нейкая падзяка ці суцяшэнне. Памаўчаў, прыязна аглядаючы спраўную постаць маладзёна.
– Ведаю, маеш нарачоную, – мякка прамовіў вялікі канцлер.
– Даўно змоўлены, яснавяльможны пане, – адказаў Бражына.
Што канцлер ведае шмат чаго пра сваіх набліжаных, не дзівіла. Але асабістага жыцця даўняга, як ні мерай, кур’ера, дагэтуль ніколі не кранаў.
– Атрымаеш выправу з маёй рукі, – здагадваючыся пра бражынавы думкі, прамовіў Леў Сапега.
Бражына ступіў некалькі крокаў на непаслухмяных нагах, ўкленчыў і прыпаў вуснамі да рукі прынцыпала. Даўняя і верная служба дазваляла лічыць сябе ў душы кліентам, але дар нечаканы і, можна спадзявацца, будзе шчодрым.
– Маю сыноў, здольны адчуць, што значыць сыну без бацькі, – канцлер, узрушаны шчырым водгукам, паклаў руку на плячо Бражыны, – Зладзім замірэнне, усё пойдзе па тваёй мыслі, – запэўніў Сапега. – А пакуль што трэба ратаваць войска, каб хлопцы задарма не паклалі галовы ў тым Крым—горадзе. Ані ў якім выпадку нельга дапусціць сутычак ваяроў Яна Пятра з каралеўскімі. А нацкоўваць ёсць каму.
Вялікі канцлер усведамляў, што адчайны Хадкевіч паслухмяна павядзе ў агонь, а кароль і не падумае спыняць. І ратунак залежыць ад такіх вось ганцоў. Старанне іх можна здабыць толькі пэўнай доляй даверу. Ніхто ж не пакіруе імі на небяспечным шляху, нішто не замінае спаслацца на неадольныя перашкоды, каб не рызыкаваць. А вось прыналежнасць да таямніцы, давер высокай асобы – падстава для выканання здавалася б немагчымага.
– Напэўна вашмосьць, ведаеш, што перамовы ўсвяцкага старасты з маскавітамі з мінулага года перайшлі на сакавік гэтага, – тлумачыў вялікі канцлер. – Умовы маскавітаў не задаволілі полк і на абрадах кола 6 сакавіка Ян Пётр ізноў апынуўся ў цяжкой сітуацыі. Не пагаджаўся “ісці за лясы і чакаць там на які наём”. А куды б гэта яны пайшлі, апроч як сюды, да караля? – з'едліва заўважыў канцлер. – У сам час прыйшла згода Найяснейшага пана.
Бражына ведаў, што ад 21 сакавіка 1611 года пан усвяцкі стараста пабыў тут, пад Смаленскам, і атрымаў ад караля гарантыю на выплату задаўненага жолду свайму палку. Але не ведаў, як паставіўся да абяцанкі караля колішні гетман царыка.
– Што ж, калі кароль абяцае жолд, як магу не верыць, – прамовіў Ян Пётр да вялікага канцлера. – А ці павераць жаўнеры, не ведаю? – лёгкі ўздых усвяцкага старасты сведчыў пра марнасць падобнай надзеі. – Пойдзем пад Маскву. Адтуль будзе лепш бачна, што ды як. На злом галавы людзей не паганю і сам не палезу. Калі поўнай сплаты выканаць не ўдасца, чакай чарговай канфедэрацыі. Ім ужо лік збіўся.
Леў Сапега ўздыхнуў ад горкага ўспаміну і працягнуў навучанне свайго ганца.
– Што належыць, пан стараста ў лістах знойдзе. Але дадасі на словах, каб супраць