Скачать книгу

Калі характар і воля гетмана былі сталёвыя, то дробная постаць і не вельмі здатнае здароўе да іх не пасавалі.

      – Так што над намі стане свой, пан Хадкевіч. Прымусіць маскавітаў маліцца Святому айцу. Ды і нам не дасць спакою. Кажуць, прывязанасць да каталіцтва паказвае проста маніфэстацыйна.

      Шчырым каталіком спраўна карысталіся, бо тагачаснай шляхце Рэчы Паспалітай, асабліва шматканфесыйнага Княства, было ўласціва хутчэй антыклерыкальнае настаўленне. Гэта пазней, выхаванне ў езуіцкіх калегіюмах і канвіктах прынясе сумны плён фарысейства і нават фанатызму.

      Прызначэнне Хадкевіча на войска магло варажыць выйгрышы шляхце вялікага Княства, якая адстойвала сваё выключнае права на смаленскія землі. Нават Леў Сапега з Крыштапам Радзівілам у гэтым згуртуюцца і падтрымаюць. Не менш надзеі пакладалі ў Хадкевічу шматлікія сябры з каталіцкага клеру. Спадзяваліся, што пры асваенні вернутых земляў застанецца для іх шчодрым пратэктарам.

      – Я тут распытваў хлопцаў, – прамовіў другі.– Кажуць, без ксяндза і за стол не сядае. Штосуботы адбывае суворую пакуту. А перад бітваю моліцца, як той Ягела перад Грунвальдам, па некалькі гадзін. Калі пацягнуць за ім сябры езуіты, наш віленскі біскуп Бенядыкт Война* ды процьма іншых…

      – Ой! Нешта мне думаецца самі ксяндзы гэта расказваюць. Вельмі ўжо непаўсядзённая рыса як на ліцьвіна, – рашуча ўсумніўся суразмоўнік. – Да таго ж нібыта ў кальвінах пабыў.

      – Мажліва, – лёгка саступіў таварыш. – Гетман найперш ваяр. Набожны, але не фанатык. Можа, тым строгім трыманнем рэлігійных практык у войску хоча каралю прыпасці да сэрца. Не мог бы Найяснейшы пан знайсці лепшага правадыра на крыжовы паход. Пётр Скарга яму лепшы сябар, іншыя езуіты. Калі падумаць, яны яго і выхоўвалі.

      Мажліва таварышу не хацелася, каб пацвердзіліся горшыя спадзяванні. Хацелася, каб было іначай, лепш.

      – Усё ж не думаю, што нам гэта моцна дасца ў знакі. Ва ўсім галоўным ён шляхціц і вольнасцю нашай не паступіцца. Ды і непрыяцелі, Сапегі, Радзівілы біржанскай галіны, не дадуць. А яшчэ ж Казаноўскія, Астрожскія тыя ж. Хапае, каб не драмаў і не надта выстаўляўся рэгалістам.

      – Але ж мае і кліентэлю…На тое і гетманская булава, каб існавала гетманская факцыя.

      Бражына толькі зараз згледзеў падабенства жаўнераў, мажліва былі братамі.

      – Па такой вадзе і Кабялякі не справяць клопату, – пачуў збоку.

      Трое з чэлядзі альбо слугі стаялі непадалёк, прытупваючы нагамі з холаду ці ад нецярплівасці.

      – А за Кабялякамі зусім лёгка пойдзе, – азваўся другі і ўсклікнуў, паказаўшы на байдак. – О! Здаецца і нам пара!

      На байдаку прымалі адну сходку і завіхаліся ля чалак, пакідаючы самыя неабходныя. Трое чамусьці дасюль непатрэбных, хуценька, адзін за адным перабеглі на байдак і змяшаліся з тымі, хто там катлаваўся. Раптам усе прыпынілі мітусню і ўтаропіліся ў бераг. Набліжаўся гетман з купай афіцэраў. Развітанне з тымі, каго пакідаў, шмат часу не заняло, Жулкеўскі ў суправаджэнні ад’ютантаў прайшоў па

Скачать книгу