Скачать книгу

але нібыта з каралеўскага атачэння, прынёс іншыя весткі. Да таго напярэдадні прачытаў у перахопленым лісце, пісаным па нямецку, нібыта тушынскі цар, напалоханы адступніцтвам шмат каго з прыхільнікаў і нават прыбочных, цішком уцёк да Калугі. Войска Шуйскага выправілася туды канчаткова разабрацца з тушынскім ворам, а сам цар Васіль уздыхнуў вальней і вышэй узняў штандар абароны праваслаўя, бо данеслі яму пра няўмольную варожасць караля Жыгімонта да царквы.

      Ліст быў скіраваны да камандзіра наймітаў, што аблягалі Белы, з загадам скіравацца на Тушына, каб скончыць з тымі, хто яшчэ там заставаўся. А Белы ў аблозе ўтрымае і невялікая частка, што застанецца. І нічога ж не ўдакладніш, бо афіцэрык той, чые хлопцы так няўдала ўходалі ганца, акурат ад’ехаў да караля, пад Смаленск. Быў бы той ганец жывы, іншая была б сітуацыя.

      На пастоі Жулкеўскі загадаў яшчэ раз паклікаць гэтага Бражыну. Ганец заўважыў, што ад яго ні на крок не адступаюць двое маладзёнаў. Вялі размовы, распытвалі пра тушынскія навіны, частавалі абедам, апавядалі што вясёлае ды цікавае, але ні на хвілю не пакідалі аднаго. Невядома, дзе дзелі іх з Ваўком коней, але запэўнілі, што дагледжаны і не згубяцца. На заўвагу, што пара б ехаць, зазначылі, што без гетманавага асабістага дазволу аніхто не можа адлучыцца ад войска.

      Калі Бражына з’явіўся ў шатры гетмана, там апроч самога Жулкеўскага было двое ад’ютантаў. Ізноў падрабязна распытаўшы, што і як адбывалася, гетман нібы мімабегам выказаўся наконт Калугі. Ганец і тут меў сваё меркаванне, падмацаванае думкамі Яна Пятра Сапегі. Заўважыў, што гэта апошняе мела вагу ў вачах гетмана. Відаць, ён і сам не бачыў патрэбы братам Шуйскім займацца ў першую чаргу Калугай, калі галоўную небяспеку нясе войска караля. Ведаюць і яго, Жулкеўскага, меркаванне пра першараднасць захопу сталіцы замест аблогі Смаленска. Не могуць пакінуць адкрытай дарогу на Маскву.

      Ганец рашыўся напомніць гетману пра свой абавязак даставіць лісты ў час і па прызначэнню. Да таго ж нясе вусныя пераказы вялікаму канцлеру Сапегу, а той мажліва будзе дакладваць каралю. Гетман без вялікага зацікаўлення выслухаў лемантацыю Бражыны.

      – Застанешся, вашмосьць пры мне, пакуль не дазволю ехаць. Пры нагодзе і мае лісты прыхопіш. Дам табе ўсправедлівенне, – паабяцаў строга.

      Відавочна, не хацеў уразіць чалавека недаверам, але разумеў, што той толькі так і бачыць сваё затрыманне. Не мог прызнацца гетман, што мае зуб і на Міласцівага пана, які са жменькай войска выправіў на мацнейшага непрыяцеля, і на Льва Сапегу, ці не галоўнага вінаватага за непатрэбную вайну. Не здагадваліся сваім часам Радзівілы, каго выводзілі на дарогу да ўлады. Не кліента атрымалі, а таленавітага суперніка над Вялікім Княствам. Добра яшчэ, што скемілі пакінуць яму канцлерства, а не Вільню з ваяводствам. Гэты ліцьвін заўсёды знойдзе прыхільнікаў і дапне свайго. Самога караля з усімі дарадцамі вывеў у поле з тым сваім Статутам.

      – Не глядзі, хлопча, як сказанец, – паўшчуваў гетман. – Абшукваць цябе не будзем, папер тваіх не кранем. Захаваем да ад’езду. Урэшце, мы ж нават не ведаем ці той ты, за

Скачать книгу