Скачать книгу

то я вам няўдзячнасцю ніколі не адплачу, – запэніў ён.

      Ганец злавіў запытальны погляд хлопца і ўсміхнуўся.

      – Веру, што надзейны з цябе таварыш. І пабег бы з табою, не вагаючыся. Але, бач, справа ўскладнілася.

      – А што ж бо такое? – вырвалася ў Ваўка і ён злёгку пачырванеў. – Калі дазволена запытацца? – дадаў ён, выклікаўшы міжвольную ўсмешку ганца.

      Бражына памаўчаў і рашыўся. Не бачыў іншага выйсця.

      – Першае, заручыўся словам гонару не ўцякаць. А другое – пасылае мяне гетман у іншы бок, чым мне трэба, – патлумачыў ён.

      Воўк ляпнуў сябе па калену.

      – А я на што, пане?

      Азірнуўся, ці няма каго паблізу, і ціха прамовіў: – Пане, маю цікавую думку, толькі не ведаю як да гэтага паставіцеся…

      Ён тут жа змоўк, спалохаўшыся сваёй самаўпэўненасці. Бражына, яшчэ вагаўся, але гэта, сапраўды, было, мабыць, адзіна магчымае выйсце.

      – Сотня мая разбітая, ці жывы яшчэ хто, ды і дзе іх шукаць, – згледзеўшы ваганне ганца, пачаў пераконваць Воўк.

      – Кажыце, што і каму даручыць. Я пісьму вучаны, – патлумачыў з гонарам, – разам з панічамі. Толькі ўсе лісты запакуем ды сваю пячатку прыладзьце. Мой пан пярсцёнак прыціскаў. І ў вас пэўна ёсць.

      – Ёсць, – засмяяўся Бражына. – Зробім, як кажаш. Дам табе лісцік да пана вялікага канцлера. На душы неяк адразу палягчэла. Хлопец кемны і знаходлівы. Можа і “штукі” яго ў нечым дапамогуць. Даруе вялікі канцлер, а можа і яшчэ аднаго ганца—выведніка прыдбае. Не ўсё, праўда, з хлопцам перакажаш, але, даведаўшыся, пан Леў вытрабуе свайго чалавека, тут ужо сумневу няма. А тым часам з Масковіі нешта новае здабудзецца. – Пайду, папрашу паперку на ліст, – паведаміў Бражына, – а ты рыхтуйся паціху. Бо і сядло ж трэба сцягнуць.

      – Не турбуйцеся, пане, – супакоіў Воўк. – Сваім часам зробіцца.

      Воўк і вялікі канцлер

      Дзе ўдалося, дзе пашанцавала, але вось Воўк і перад дзядзінцам кватэры вялікага канцлера. Толькі не блізу Смаленска, бо Найяснейшы пан разам з вялікім канцлерам Сапегам выправіўся да Вільні, 9 ліпеня 1609 года спыніўся ў Воршы, а назаўтра ў Коханаве, сапежынскім уладанні. Здагнаў Воўк здабычу, але як ухапіць.

      Шчасліва праслізнуў між дазораў і раз’ездаў, засталося цяжэйшае: мінаваць вартавых і прабіцца да самога канцлера. Паназіраўшы здалёк, заўважыў, што варта ў браме бесперашкодна пускае розныя брычкі, карэты ды каламажкі. Відаць усё гэта людзі знаёмыя, службоўцы вялікага канцлера, альбо сталыя наведвальнікі можа і ад караля. Пра караля Воўк баяўся і думаць, лепш калі ён ад’ехаў.

      Перамовы з вартай маглі толькі зашкодзіць: не кожнаму давядзеш, чаму важныя лісты сапраўдны ганец даверыў іншаму чалавеку. Воўк спадзяваўся, што вялікі канцлер ацэніць самае істотнае: лісты дастаўлены некранутымі і ва ўласныя яго рукі.

      Першая прыступка – брама з вартавымі. Падказка прыйшла, калі згледзеў, як за некаторымі каламажкамі члэпаў ступою, альбо тросся дробнай рыссю конь са служкам. Ад’ехаўшы далей, каб не трапіць каму на вочы са сваім манэўрам, Воўк цярпліва дачакаўся простага але зграбнага возіка з адпаведным

Скачать книгу