Скачать книгу

Тушыне войска Яна Пятра Сапегі захавала рэшткі ваярскага парадку, хоць па чутках усвяцкі стараста меў немалыя клопаты. Выперты ад Троіца—Сергіева манастыра Скопіным апошнім тыднем студзеня пайшоў да Дмітрава, але націск маскавітаў на пачатку сакавіка змусіў пакінуць горад. Нечаканая смерць князя Ражынскага ў красавіку падказала Яну Пятру калужскі напрамак. Балазе царыца Марына яшчэ ў канцы лютага прыбегла з Тушына да сапежанскага лагеру і магла паспрыяць атрыманню Сапегам гетманства ў войску самазванца. Гэткі крок не пасварыў бы старасту з каралём, бо Жыгімонт дзеля сваіх мэтаў шукаў збліжэння з царыкам. Генеральнае кола калужскага войска абрала Яна Пятра гетманам 25 чэрвеня.

      Але вялікі канцлер Леў Сапега не спадзяваўся значнага паляпшэння сітуацыі. Памятаючы, што ўсе лісты пераказваюцца каралеве, піша да жонкі: «Але я сумняваюся, каб што з таго было. Бо і мы не маем з чым і з кім туды ісці, вельмі нас малая жменька. І нашы людзі, што пры царыку, паведамляюць пра цяжкасці: шмат хочуць грошай, якіх няма, а яны без грошай нічога добрага не хочуць учыніць.” Ведаў, што не разгалошвае таямніцы. Нават недасведчанаму ясна, што наяўнымі сіламі кампаніі не выйграць, калі засяродзіцца на захопе Смаленска. А каралева Канстанцыя настойвала на аблозе Смаленска і яго захопе. Сам канцлер, адзін з ініцыятараў выправы і яе накірунку на Смаленск, прызнаваў рацыю гетману Жулкеўскаму. Спеліў кволую надзею, што каралева зразумее: пры наяўных сілах і абставінах патрабуюцца змены намераў.

      «І так баюся, што толькі іх небаракаў на большыя яткі выдадзем: альбо Шуйскі, альбо той імпостар іх памардуе», – пяро спраўна слізгала па аркушы, выкладаючы замест сямейных дачыненняў дзяржаўныя клопаты. – «Гэтыя недастаткі, слабасць наша, усяму перашкодзіць і папсуе ўсё. Хоць тое кожны з нас сваім вокам бачыць, што аказіі вялікія надаюцца і лёгка было да атрымання таго панства, калі б было чым падтрымаць…»

      Шкода было змарнаваных магчымасцей, але нельга і адступацца, не выкарыстаўшы тых, што засталіся. Наперадзе перамовы аб замірэнні і трэба мець да іх свае козыры. Усё сведчыць, што будучыня цара Васіля Шуйскага вымалёўваецца даволі змрочна. Тушынцы выкарысталі яго колішнюю задуму прапанаваць каралевічу Уладыславу маскоўскі сталец, каб пазбавіцца ад самога Шуйскага. Дваранства больш не спадзявалася сваімі сіламі абмежаваць царскую ўладу. Усё больш пашыралася марная надзея дабіцца правоў праз вунію з Рэчай Паспалітай. Але і баярам кандыдатура каралевіча Уладыслава прыпала да сэрца. Галава думы князь Фёдар Мсціслаўскі, Філарэт Раманаў, галава тушынскага ўраду, спадзяваліся падпарадкаваць маладога цара сваёй волі. Раманаў рызыкнуў выправіцца да караля, але быў вернуты ў Маскву войскам.

      Кароль не даслаў тушынцам абяцанай дапамогі. Магчыма і не збіраўся выконваць дамову, балазе ўрад Філарэта Раманава разваліўся назаўтра пасля яе падпісання. Салтыкоў і іншыя паслы засталіся ў каралеўскім лагеры, невядома ў якой, але не пачэснай ролі.

      Ад гэтага моманту на Масковіі кожны мог прыхіліцца да таго гасудара,

Скачать книгу