Скачать книгу

– Мне так здалося, пане, – насмеліўся на заўвагу, – Сцяпана кальнула, што і ён разам з панам сваім на кручку. І можа стаць непатрэбным. Яшчэ здалося, нібы той бялявы хацеў бы і Сцяпана выкарыстаць супраць пана Юдыцкага.

      Бражына ўхвальна паківаў галавою.

      – Такі ў шпегаванні звычай. А калі ж наступная сустрэча? – запытаўся нецярпліва.

      – Па словах Сцяпана, на другі дзень як ягоны пан вернецца. Выходзіць заўтра, але можа акурат сёння ноччу, – як нешта звычайнае паведаміў бывалы выведнік Мінай. – Гэта як лічыць прыбыццё.

      Стоячы па другі бок буланкі, Бражына злавіў руку хлапца і моцна паціснуў. – Малайчына, хлопча, але той швед моцна патурбаваны і адлежваецца! Што ж пачнем?

      – Прасачу, пане, – ахвяраваўся Мінай. – Альбо той бялявы з'явіцца, альбо Сцяпан да іх пойдзе.

      – Урэшце, калі марна прасядзім, не схуднеем, – вырашыў Бражына да вялікай радасці свайго памагатага.

      Размова можа пайсці па нямецку, таму дамовіліся, што Мінай стане на старожы, а слухаць Бражына будзе сам. Паручніку вырашылі пакуль нічога не казаць. На пэўнае здзіўленне бялявы з'явіўся, але не забавіў, крутнуўся ля стайні і амаль непрыкметна знік. Выправіліся пешкі, можа таму і спазніліся. Асцярожна агледзеўшы наваколле, заўважылі двое коней пад трухлявай паветкай і каля яе бялявага памагатага. Ён не надта крыўся, відаць сцярог коней, але і ўваход у зямлянку меў на воку. Сцяпана бачна не было. Мажліва сядзеў з панамі.

      – Вось сюдой паўзіце і бачком да сцяны, паказаў Мінай дарожку пад кустамі. – Толькі ж ціхенька, да зямлі шчыльней і на галінкі зважайце, каб той не згледзеў, – папярэдзіў шэптам.

      …Як і Мінаю сваім часам, не адразу чулася, як хацелася б. Але пакрысе вуха прызвычаілася і мала што пралятала незразуметым. Шкода ўпушчанага, але і так слухаць было што… – А ліцьвін твой не абы дзе, у пана Сапегі атабарыўся, як свой. Не думаеш, што мог усё падстроіць? – голас Юдыцкага пазнаваўся лёгка.

      Даляцела гучнае хмыканне з выразнай насмешкай. Швед са стогам крактануў і азваўся па нейкім часе. – Каб ты сам ляжаў пад той сякерай… Нямала паваяваў, каб не скеміць, дзе ўдаюць, а дзе насамрэч забіць наважыліся. Пароль назваў і руку падаў належную. Праўда, у правай трымаў кінжал.

      Бражына замёр ад нечаканасці. Пароль? – не паверыў пачутаму, але адкінуў роздум на пасля.

      – Калі пароль, то ведаў каго ратуе. Нічога сабе тарапаты! – паспачуваў Юдыцкі.

      Пачуўся ўздых і голас Хёка.

      – Ведаў… Гэта ты трапна… Не пры кожным пароль падаваць, – адзначыў швед. – Можа чакаў, калі вызвалюся з тым торгам. Нас не пахваляць, калі нітку абарвем. Хопіць твайго нападу ў лесе… Ізноў пачуўся цяжкі ўздых. Напэўна давалася ў знакі прыгода са страмёнамі. Відаць сустрэчу нельга было адкласці, калі цярпенні не затрымалі… – Усё ж не ясна з маім нападам, – з ноткай трывогі вярнуўся да справы Юдыцкі. – Ці мяне ўвялі ў зман, ці ён не той, за каго зараз падаецца. Што сапежанскі, сам не хавае. – ён памаўчаў. – Калі гэты ганец нейкім чынам даведаецца пра наша…знаёмства і ён не ваш, то сустрэўшы мяне

Скачать книгу