Скачать книгу

аднойчы Уладзімір-князь

      Хацеў Рагнеду ў гневе забіваць,

      То Ізяслаў, узяўшы меч, ураз,

      Стаў паміж імі, стаў усім казаць:

      «За што не любіш ты маю матулю,

      За што забіў ты дзеда-Рагвалода,

      За што матуля зараз пакутуе,

      За што трымаеш у душы трывогу?

      Ты не адзін, запомні гэта, князь» —

      Сказаўшы так, сын Ізяслаў маўчаў,

      І загадаў Уладзімір адаслаць

      Рагнеду з сынам, горад збудаваў.

      Вось так народ, як вуснамі хлапчук,

      Перадаваў гісторыю нашчадкам,

      Аб тым, як кроўю бараніў свій луг,

      Аб тым, як глебу бараніў ён матку.

      Аб тым, як кроў на сэрцы запяклася,

      Калі стаялі ворагі ў нас,

      І як Радзіма дужа ўзнялася,

      Калі яшчэ пайшоў наперад час.

      Наступны слаўны князь быў Усяслаў,

      Аб ім хадзіла шмат легенд, паданняў,

      Казалі: быццам месяц наступаў,

      А князь быў ваўкалак – нячыста зданне.

      5

      Князь у ваўка ператвараўся ўноч,

      І бегаць мог амаль па ўсёй Радзіме,

      Сваім вайскам стараўся ён падмоч,

      Выведваў тайны ворагаў адзіны.

      Ён быў вялікі ваявода, слаўны,

      Усе ворагі баяліся яго,

      Ён Полацкам валодаў паўнапраўна,

      На мэце ў яго было адно:

      Хацеў ён дужа край свій узвядічыць,

      Хацеў, каб не кранаў ніхто Радзіму,

      Хацеў ён плошчу княства павялічыць,

      Было каб што сынам сваім пакінуць.

      Аднойчы адбылася жорстка бітва

      Паміж вайскамі кіеўскіх князёў

      І войскам Усяслава на Нямізе,

      Там горы састаўляліся з галоў.

      Але над Усяславам перамогу

      Не атрымалі ворагі ў той час,

      Ісці прыйшлося ім на перамову,

      І там ужо, на беразе Дняпра

      Яны ўзялі кенязя Усяслава

      І пасадзілі ў Кіеў у турму,

      Яго ж вялікая народная павага…

      Народ жа ласку аказаў яму.

      І вызвалілі князя Усяслава,

      І абвясцілі князем кіеўскім яго,

      Ён перамог сваёю чыста славай,

      Павагу меў народа ён свайго.

      6

      А каб пачуць любоў усяго народа,

      Дык трэба не мячом сячы ўдала,

      А трэба чалавека і прыроду

      Любіць і паважаць – таго нямала.

      Такім жа быў і Вітаўт – слаўны воін,

      Ён княжыў не над Полацкам і Менскам,

      А меў уладу раз у дзесяць болей —

      Ад мора Чорнага да самага Смаленска.

      Вялікая была яго дзяржава,

      Ад мора і да мора яе межы,

      І буйную дзяржава мела славу,

      І войска моцнае сябе сцярэгчы.

      Але не войскам паважаны Вітаўт

      Здабыў сябе павагу ў народзе,

      А тым, што меў любоў ён да Радзімы,

      Што шчасце бачыў у адной прыродзе.

      І тым яшчэ, што моцных шанаваў,

      Што баязлівых люта ненавідзеў,

      Што хабар ён казніў і выразаў,

      І

Скачать книгу