Скачать книгу

вецярок,

      І хмары хутка разагнаў.

      Я доўга памятаў, як раз

      Ад навальніцы ўцякаў.

      2007

      Адно натхненне

      Адно натхненне мне – Радзіма.

      Я з ёю ў сэрцы праз гады

      Іду да матчынай хаціны,

      Дзе правадзіў свае часы.

      І бачыў я, як сонца ўранні

      Свяціла промнямі ў акно,

      Як урачыста на світанні

      Мне грэла душу ўсю яно.

      І бачыў я, як лес улетку

      Сваёй ліствою красаваў,

      І як зімою ўсе палеткі

      Снег завірухай апранаў.

      І бачыў я, як птушкі, рыбы,

      І ўсё, што жыва на Зямлі,

      Дзе нарадзіліся і жылі,

      Другога месца не знайшлі.

      Вось так і людзі: нарадзяцца,

      І дзе маленства правядуць,

      Да тога месца маюць ласку,

      З ім у сэрцы праз жыццё ідуць.

      2007

      Апошні снег

      Яшчэ ляжыць апошні снег,

      Але чуваць ужо вясну,

      І сонца грэе белы свет,

      І праганяе прэч зіму.

      На дрэвах почкі набухаюць,

      І птушкі радасна пяюць,

      Вясну ўсе людзі сустракаюць,

      І з ёю радасней жывуць.

      Вясна прыроду апранае,

      І ручаём сваім звініць,

      А лес і поле, – усё губляе

      Зімы збялелыя снягі.

      Яшчэ ляжыць апошні снег,

      А сонца грэе ўжо зямлю,

      Вясна прыходзіць – чуйце ўсе,

      Вясна, прыходзь, цябе люблю!

      2007

      Блакітнае неба

      Прыгожае неба ўлетку!

      Празрыстае, сіняе, чыстае!

      Пад ім заквітнеюць палеткі

      Радочкамі кветак агністымі.

      На небе аблокі прыгожыя

      Плывуць, нібы хвалі, удалеч.

      І думкі ідуць спадарожныя,

      Каб неба такім захавалась.

      Каб нашы сыны, нашы ўнукі

      Пабачылі неба блакітным,

      Каб вой самалётаў не чулі,

      А неба каб бачылі чыстым.

      Каб нашы патомкі не чулі

      Той гул кананады і жах,

      І стрэльбы, варожыя кулі,

      І страшных пажараў размах.

      А толькі каб чулі патомкі

      Спяванне драздоў, салаў’ёў,

      Каб бачылі неба бясконцым,

      А ў ім – нашых родных буслоў.

      2007

      Заклік

      Даўно лі тыя лозунгі прынялі:

      «Ад цемры ды ад гора да шчасця і святла»?

      Забылі іх, ці мо не ўспаміналі?

      Аднак амаль нідзе няма святла.

      Даўно лі мы крывёй сваёй кляліся,

      Што Бацькаўшчыну мы не прададзім,

      Не так даўно ад Маці адракліся —

      А Маці – ад Радзімы, ад зямлі!

      Даўно лі мы часіны ўспаміналі,

      Як лютая вайна касіла нас,

      І лілі слёзы, і не абміналі

      Герояў тых, што баранілі нас?

      Але цяпер змяніліся настроі,

      І хутка мы не будзем успамінаць

      Усіх, хто ваяваў, усіх герояў,

      Якіх мы ўжо не будзем адчуваць…

      Адумайцеся,

Скачать книгу