Скачать книгу

все мысли предоставить,

      Чему душевно улыбаться?

      «Мне не забыть того пути,

      Когда я шёл и всей душой

      Был рад в редакцию идти!» —

      Так скажет журналист любой.

      2007

      Навек я твой

      (паэма)

      1

      Навек я твой – і гэтым ганаруся,

      Навек я твой – і хвалямі жыцця

      Я, беларус, нібыта захлібнуўся,

      Адчуўшы голас славы пачуцця.

      Я ганарусь, што тут я нарадзіўся,

      Я ганарусь, што моцна так люблю…

      Я ганарусь, як кожны ганарыцца,

      Адчуўшы дух і старану сваю.

      І я люблю цябе, мая Радзіма,

      Люблю палёў, лясоў той ціхі шэпт,

      Мяне ты, быццам маці, нарадзіла,

      І даражэй ты мне за цэлы свет!

      І я люблю цябе, мая старонка,

      Люблю за сіні верасовы дол,

      Люблю за спевы птушанятаў звонкіх,

      За твой жыццёвы, радасны прастор!

      Люблю цябе я за тваю красу,

      За гоман лесу і жытнёвы пах,

      І светлы нарыс за сабой нясу,

      Хай свет адчуе нашых крылаў мах!

      І праз тваю гісторыю я чую,

      Што палюбіў цябе я незнарок.

      Люблю цябе я. як сваю матулю,

      І з той любві я атрымаў урок…

      І навучыўся я любіць цябе

      Ад прашчураў сівых – сваіх бацькоў,

      Якія і ў шчасці, і ў журбе,

      Адстойвалі цябе і лілі кроў.

      2

      А чаму ўсё ж завуць цябе «Белая Русь»,

      І чаму пад бялявымі крыламі?

      І чаму я табой, як нікім, ганарусь?

      А таму, што ты родная, мілая.

      А таму, што бялявы твае валасы,

      І таму, што сарочкі бялявы,

      І таму, што ўзімку бялеюць снягі,

      А ўлетку на ўзрэччы – туманы.

      Я ўсім раскажу пра сваю старану,

      Я ўсім раскажу пра Радзіму,

      Каб праславіць цябе, каб узвысіць адну,

      Каб адчулі цябе хоць гадзіну.

      Ты жыві, ты квітней, дарагая мая,

      Ты ў жыцці, быццам сонейка, свеціш,

      І скажу я ўсім: «Ты – радная зямля,

      А мы ўсе твае малыя дзеці!»

      Мы кахаем цябе, і мы любім цябе,

      Ты адна нам даруеш жыццё.

      І не згінула ты ні ў агні, ні ў журбе,

      Ты прайшла, пераможца, праз усё.

      Пакланюся цябе ў самы дол галавой,

      Пакланюся цябе нездарма,

      За цябе нашы продкі плацілі крывёй,

      За цябе, о святая зямля!

      Хай нікто і нішто не пакрыўдзіць цябе,

      Хай да самага веку шануюць,

      Хай крыніцай святла і агню ў цемнаце

      Твае месцы ўсю вечнасць красуюць!

      3

      Гісторыю вядзеш, мая Радзіма,

      Ад Полацкага княства, ад зямлі,

      Якая мела Рагвалода-сына,

      Якую ён любіў і бараніў.

      Была дачка ў Рагвалода-князя,

      І клікалі яе Рагнедай усе,

      І чутка па-за межы расплылася

      Аб прыгажуні – князевай дачцэ.

      З-за межаў прыязжалі ў княства сваты,

      Хацелі ад Рагнеды

Скачать книгу