Скачать книгу

веку пранясці да нас,

      І ў гэтым выражаецца пазнанне,

      На гэта траціў ён вялікі час.

      Пазнаў ён сэнс жыцця неверагодны

      Ў тым, што трэба людзям памагаць,

      І дабрынёй кранаў ён дух народны,

      Каб родны кут любоўю ўшанаваць!

      У спадчыну дзве кнігі ён пакінуў,

      Да Бібліі прамовы, пасляслоўі…

      У іх жыццёвую навуку ўкінуў

      Без пафасу таго і мнагаслоўяў.

      Не дарам кажуць: тое, што кідаеш

      Ты за сабою з нейкім пачуццём,

      Перад сабою хутка падымаеш —

      То не трапляе проста ў небыццё.

      8

      Але ўсё шляхецкае саслоўе

      Не прыняло ніяк таго казання,

      Як ні кажы прыгожа ім выслоўі,

      Яны ўсё пушчаюць у апраўданне.

      Яны Радзіму прамянялі хутка

      На вольнасці шляхецкія адны,

      І гутарка была між німі чутна:

      Па-польску гаварылі ўсе яны.

      За тое, што забылі сваю мову,

      За тое, што аслабілі Радзіму,

      Павінны былі ўсе прыняць умову

      Падзелаў Польшчы, любай ім краіны.

      Як ні стараўся аднавіць Радзіму

      Пан патрыёт, але не ўдалося.

      Была тым часам страчана гадзіна,

      На месцы ўсё вярнуць не давялося.

      І Беларусь, Радзіма дарагая,

      К Расійскім землям адышла ўся,

      І скарб народны хутка ўжо трапляе

      Ў Расію, да расійскага жыцця.

      Але не злілісь брацкія народы

      Культураю і моваю сваёй,

      Такая ўжо была ў іх прырода,

      Што гонар не кідалі яны свой.

      І так пражылі многа або мала,

      Аж тут, глядзіш, і новая бяда:

      Вайна с французам раптам напаткала,

      Аднак, і ёй прыйшла ўжо чарга.

      9

      Напалеон, французскі імператар,

      Хацеў адзін над светам панаваць,

      Ён быў вялікі, моцны ўзурпатар,

      І моцную для гэтага меў раць.

      І вось вайной пайшоў ён на Расію,

      І шмат нарабаваў ужо дабра,

      А за Масквою раптам абяссілеў,

      Яго спаткала дужая бяда.

      І наша войска, доблесны Кутузаў,

      Пагналі прэч – на захад ад зямель, —

      Бядою абярнулась для французаў

      Вайна, як люду страшная мяцель.

      Але пажылі мірна мы не доўга,

      Год с пяцьдзесят, а можа троху больш,

      Узняў паўстанне пане Каліноўскі

      За Беларусь, за край бацькоўскі свой.

      І ён казаў, што не народ для ўрада

      Павінен існаваць, наадварот.

      Сапраўднаю і шчыраю ўладай

      Лічыў ён ту, што выбіраў народ.

      Але паўстанне ўдачы не імела,

      Пасварыліся польскія паны,

      І ваявалі быццам бы нясмела,

      І хутка паздаваліся яны.

      Вось так, урад народнае паўстанне

      Рэпрэсіямі жорстка падавіў,

      Аднак свядомасць, мудрасць і пазнанне

      Народу аніяк ён не забіў.

      10

      Але народ не мог трымацца болей,

      І

Скачать книгу