Скачать книгу

гукаў тваіх

      Мне ў сэрца запала…

      Я душою прыціх,

      Быццам слоў не хапала.

      І хачу я, каб вы

      Ўсе разам адчулі

      Гукі слоў тых жывых

      Нашай мовы-матулі!

      2006

      Беражыце спадчыну

      Беражыце спадчыну бацькоў,

      Бо для нас яе няма цаны,

      За яе пралілі кроў сыны

      Без усякіх там дарэмных слоў.

      Беражыце спадчыну, бо ўраз

      Знікнуць яна можа, і тады

      Не пазбегнуць нам такой бяды —

      Строгі прыгавор выносіць час.

      Беражыце спадчыну для ўсіх,

      Бо яна – адзінае, што ёсць.

      Праз яе мы бачым прыгажосць,

      Роднай мовы казачны разліў.

      Беражыце спадчыны сляды,

      Бо яны нам ісціну нясуць,

      Увесь народ і нацыю вядуць.

      Беражыце спадчыну заўжды!

      2006

      Патрыятызм

      Хто патрыёт сваёй Радзімы,

      Хто сэрцам чуе яе плынь,

      Той Беларусь сваю не кіне,

      Хоць застанецца ён адзін.

      І праз гады сваёй няволі

      Паўстала з пеплу старана,

      І хай не прыйдзецца ніколі

      Чуць слова страшнае «вайна».

      Няхай патомкам будзе воля,

      Хай Беларусь увек жыве,

      І хай не прыйдзецца ніколі

      Сынам быць нашым у журбе.

      І хай не прыйдзецца ніколі

      Нам на кагосьці працаваць,

      І каб заўсёды з лепшай доляй

      Сваю Радзіму ўсхваляць.

      І як бы там не павялося,

      Заўсёды памятаць аб ёй,

      І мець на ўвазе – мы не госці,

      І быць з Радзімаю сваёй!

      2006

      Сяброўства

      Той сябар лепшы, хто не хлусіць,

      Хто мае чэсць быць сябрам вашым,

      А хто падманвае ці, мусіць,

      Пярэчыць вам, той сябар страшны.

      Але сяброўства для мяне —

      Ёсць паважанне між людзей.

      Сягоння гэта толькі ў сне,

      Але не так было раней —

      Сябры старыя неразлучны,

      Стаяць адзін за аднаго,

      Дэвіз у іх адзіны гучны —

      Надзея, вера і любоў.

      І хоць сяброў такіх нямнога,

      У бядзе амаль не знойдзеш іх,

      Заўсёды думай пра старога,

      Бо новага не знойдзеш ты.

2006

      Надзея, вера і любоў

      Пачуцці розныя ў людзей,

      Аднак ніколі не знікаюць

      Надзея, вера і любоў —

      Яны натуры акрыляюць.

      Надзея мары ўсе гартуе,

      Вядзе да лепшага настрою,

      І думкі людзям прапануе,

      Каб не здаваліся без бою.

      І каб заўжды была надзея,

      У душы была б заўжды вясна,

      Яна б агнём гарэла ў цемры,

      Народы б за сабой вяла.

      А вера, што бы ні было,

      Ніколі сэрца не кідае,

      І не пакіне аднаго,

      Заўсёды памяць астаўляе.

      Яна таксама, як надзея

      Народы за сабой вядзе,

      І пешчыць цеплынёю сэрцы,

      Каб

Скачать книгу