ТОП просматриваемых книг сайта:
Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует
Читать онлайн.Название Ні на небе, ні на зямлі
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7059-79-9
Автор произведения Отсутствует
Жанр Сказки
Издательство Электронная книгарня
«Направа паедзеш – сябе ратаваць, каня загубіць.
Налева паедзеш – каня ратаваць, сябе загубіць. Наперад паедзеш – жанатым быць».
Думаў, думаў Васіль-царэвіч і паехаў па дарозе, дзе жанатым быць. Даехаў да палаца з залатой страхой. Выбягае да яго прыгожая дзяўчына і просіць яго з’есці хлеба-солі ды легчы адпачываць.
– Царскі сын, не спяшайся ехаць, а спяшайся рабіць, што табе люба…
Тут яна яго з сядла зняла, у палац павяла, накарміла, напаіла і спаць паклала.
Толькі Васіль-царэвіч лёг да сцяны, яна зноў ложак павярнула, і той паляцеў у склеп.
А там пытаюцца:
– Хто ляціць?
– Васіль-царэвіч. А хто сядзіць?
– Фёдар-царэвіч.
– Вось, браце, трапілі!
Ці доўга, ці коратка – трэці раз збірае цар бяседу, кліча князёў ды баяраў:
– Хто б знайшоўся з ахвотнікаў прывезці маладзільных яблыкаў ды жывой вады гарлач на дванаццаць гарлавін? Я б таму ганцу паўцарства адпісаў.
Тут зноў большы хаваецца за сярэдняга, а сярэдні за меншага. Ад меншага ж адказу няма.
Выходзіць Іван-царэвіч ды й кажа:
– Дай мне, бацюхна, блаславенне, ад буянай галавы да шпаркіх ног, ехаць у трыдзясятае царства – прывезці табе маладзільных яблыкаў і жывой вады, ды пашукаць яшчэ маіх братоў.
Даў яму цар блаславенне. Пайшоў Іван-царэвіч на стайню – выбраць сабе каня па розуме. На якога ні зірне, той дрыжыць; на якога руку ні пакладзе – той з ног валіцца…
Не мог выбраць Іван-царэвіч каня па розуме. Ідзе павесіўшы буяную галаву. Насустрач яму бабулька, што на падворку царскім жыве.
– Дзень добры, дзіцятка, Іван-царэвіч! Чаго ходзіш журботны-засмучаны?
– Як жа ж мне, бабулька, не журыцца – не магу знайсці каня па розуме.
– А ты б у мяне папытаў. Добры конь даўно стаіць закаваны ў склепе, на ланцугу жалезным. Зможаш яго ўзяць – будзе табе конь па розуме.
Прыходзіць Іван-царэвіч да склепа, пхнуў пліту жалезную, звярнулася пліта са склепа. Заскочыў ён да добрага каня, стаў яму конь сваімі пярэднімі нагамі на плечы.
Стаіць Іван-царэвіч – не зварухнецца. Парваў конь жалезны ланцуг, выскачыў са склепа і Івана-царэвіча выцягнуў. І тут яго Іван-царэвіч зацугляў аброццю няцугленаю, асядлаў сядзельцам няезджаным, паклаў дванаццаць папруг з папругаю – не дзеля прыгажосці, дзеля славы маладзецкай.
Выправіўся Іван-царэвіч у дарогу. Бачылі, што ён сядаў, а не бачылі, у які бок паскакаў… Даехаў ён да ростані і падумаў:
«Направа ехаць – каня загубіць, куды мне без каня? Наперад ехаць – жанатым быць – не дзеля таго я ў шлях выправіўся. Налева ехаць – каня выратаваць – гэтая дарога самая лепшая для мяне».
І збочыў Іван на тую дарогу, дзе каня выратаваць – сябе загубіць. Ехаў ён ці доўга, ці каротка, ці нізка, ці высока, па зялёных паплавах, па каменных гарах, ехаў дзень да вечара – да сонейка захаду, – і прыехаў да нейкай хаткі.
Стаіць хатка на курынай ножцы, з адным акенцам.
– Хатка,