ТОП просматриваемых книг сайта:
Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует
Читать онлайн.Название Ні на небе, ні на зямлі
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7059-79-9
Автор произведения Отсутствует
Жанр Сказки
Издательство Электронная книгарня
Два хлапчукі зноў давай дзядзьку трысцінамі часаць. Білі-білі, Васіль-царэвіч ледзь уцёк.
А Сінявочка трэці раз пасылае да цара:
– Ідзіце шукайце трэцяга сына, Івана-царэвіча. Не знойдзеце – усё царства патапчу, папалю.
Цар яшчэ больш напалохаўся, пасылае па Фёдара-царэвіча і Васіля-царэвіча, загадвае ім знайсці брата, Івана-царэвіча. Тут браты ўпалі бацьку ў ногі і ва ўсім прызналіся: як у соннага Івана-царэвіча ўзялі жывую ваду і маладзільныя яблыкі, а самога скінулі ў прорву.
Пачуў гэта цар і заліўся слязамі. А тым часам Іван-царэвіч сам ідзе да Сінявочкі, і з ім ідзе галота карчомная. Яны пад нагамі сукны рвуць і ў бакі раскідаюць.
Падыходзіць ён да белапалатнянага шатра. Выбягаюць два хлапчукі:
– Мамачка, мамачка, да нас нейкі п’яніца ідзе з галечай карчомнаю.
А Сінявочка ім:
– Бярыце яго за белыя рукі, вядзіце ў шацёр. Гэта ваш родны бацька.
Ён тры гады бязвінна пакутаваў.
Тут Івана-царэвіча ўзялі за белыя рук, правялі ў шацёр. Сінявочка яго памыла і расчасала, вопратку на ім памяняла і спаць паклала. А галоце карчомнай па чарачцы паднесла, і яны па дамах разышліся.
На другі дзень Сінявочка і Іван-царэвіч прыехалі ў палац. Тут пачалі гуляць ды весяліцца. Фёдару-царэвічу і Васілю-царэвічу мала было гонару, выгналі іх з двара – начаваць дзе ноч, дзе дзве, а трэцюю і начаваць няма дзе…
Іван-царэвіч не застаўся тут, а паехаў з Сінявочкаю ў яе дзявочае царства.
На гэтым і казка ўся.
Украінскія
Пакацігарошак
Жыў-быў адзін чалавек, і меў ён шасцёра сыноў і адну дачку. Пайшлі сыны ў поле араць і загадалі, каб сястра прынесла ім полудзень. Яна кажа:
– А дзе ж вы будзеце араць? Я ж не ведаю.
Яны кажуць:
– Мы правядзём раллю ад хаты ажно да тае нівы, дзе араць будзем, то ты за той баразною і ідзі.
Паехалі.
А змей, што жыў за тым полем, у лесе, узяў дый на той раллі скібы назад папераварочваў, а сваю працягнуў да свайго палаца. Сястра як панесла братам полудзень, то пайшла ўздоўж гэтай баразны і датуль ішла, пакуль не зайшла ў двор змеяў. Там яе змей і схапіў.
Прыходзяць сыны ўвечары дадому дый кажуць маці:
– Увесь дзень аралі, а вы нам полудзень не прыслалі.
– Як гэта не прыслала? Аленка ж панесла. Я думала, яна з вамі вернецца. Ці не заблудзілася?
Браты і кажуць:
– Трэба ісці шукаць яе.
Дый пайшлі ўсе шасцёра ўздоўж тае баразны і дайшлі-такі да палаца змеявага, дзе іхняя сястра была. Прыходзяць туды, калі яна там.
– Браточкі мае любыя, дзе ж я вас падзену, як змей прыляціць? Ён жа вас паесць!
Тут жа і змей ляціць.
– А, – кажа, – чалавечым духам пахне! А што, хлопцы, прыйшлі біцца ці мірыцца?
– Не, – кажуць, – біцца!
– Хадзем жа на жалезны ток!
Пайшлі на жалезны ток біцца. Нядоўга і біліся: як ударыў іх змей дык і загнаў у той ток. Узяў іх тады ледзьве жывых і ў глыбокую цямніцу кінуў.
А