ТОП просматриваемых книг сайта:
Ні на небе, ні на зямлі. Отсутствует
Читать онлайн.Название Ні на небе, ні на зямлі
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7059-79-9
Автор произведения Отсутствует
Жанр Сказки
Издательство Электронная книгарня
– Фёдар-царэвіч ды Васіль-царэвіч.
Ён іх з ямы выцягнуў – яны з твару чорныя, зямлёй ужо пачалі абрастаць. Іван-царэвіч памыў братоў жывой вадою – зрабіліся зноў ранейшымі.
Селі яны на коней і паехалі… Ці доўга, ці коратка, даехалі да ростані. Іван-царэвіч і кажа братам:
– Папільнуйце майго каня, а я адпачну.
Лёг ён на шаўковую траву і заснуў моцным сном.
А Фёдар-царэвіч і кажа Васілю-царэвічу:
– Вернемся мы без жывой вады, без маладзільных яблыкаў – будзе нам мала гонару, пашле нас бацька гусей пасвіць.
Васіль-царэвіч адказвае:
– Давай Івана-царэвіча ў прорву скінем, а гэтыя рэчы возьмем ды бацьку ў рукі аддамо.
Вось яны ў яго з-за пазухі выцягнулі маладзільныя яблыкі і гарлач з жывой вадой, а яго ўзялі ды кінулі ў прорву. Іван-царэвіч ляцеў туды тры дні і тры ночы.
Упаў Іван-царэвіч на самае ўзмор’е. Ачуняў і бачыць – толькі неба і вада, і пад старым дубам каля мора птушаняты пішчаць – б’е іх непагадзь.
Іван-царэвіч зняў з сябе кафтан і птушанят накрыў, а сам схаваўся пад дуб.
Супакоілася непагадзь, ляціць вялікая птушка Нагай.
Прыляцела, пад дуб села і пытаецца ў птушанят:
– Дзіцяткі мае мілыя, ці не забіла вас непагадзь?
– Не крычы, маці, нас выратаваў рускі чалавек, сваім кафтанам накрыў.
Птушка Нагай пытаецца ў Івана-царэвіча:
– Як ты сюды трапіў, мілы чалавек?
– Мяне родныя браты ў прорву кінулі за маладзільныя яблыкі ды жывую ваду.
– Ты маіх дзяцей выратаваў, прасі ў мяне, што жадаеш: золата, срэбра, камяні каштоўныя.
– Нічога, Нагай-птушка, мне не трэба: ні золата, ні срэбра, ні камяні каштоўныя. А ці нельга мне трапіць у родную старонку?
Нагай-птушка яму адказвае:
– Знайдзі мне дзве кадкі – пудоў па дванаццаць – мяса.
Вось Іван-царэвіч настраляў на ўзмор’і гусей, лебедзяў, у дзве кадкі паклаў, паставіў адну кадку Нагай-птушцы на правае плячо, а другую кадку – на левае, сам сеў ёй на спіну. Пачаў птушку Нагай карміць, яна ўзнялася і ляціць у вышыню.
Яна ляціць, а ён ёй падае ды падае… Ці доўга, ці коратка так ляцелі, скарміў Іван-царэвіч абедзве кадкі. А птушка Нагай зноў паварочваецца. Ён узяў нож, адрэзаў у сябе кавалак з нагі і Нагай-птушцы даў. Тая ляціць, ляціць і зноў паварочваецца. Ён з другой нагі адрэзаў мяса і даў. Вось ужо недалёка ляцець засталося. Нагай-птушка зноў паварочваецца. Ён з грудзей у сябе мяса адрэзаў і ёй аддаў.
Тут Нагай-птушка данесла Івана-царэвіча да роднай старонкі.
– Добра ты карміў мяне ўсю дарогу, але нічога смачнейшага за апошні кавалак зроду не каштавала.
Іван-царэвіч ёй і паказвае раны. Нагай-птушка адрыгнула, тры кавалкі выпалі:
– Прыкладзі на месца.
Іван-царэвіч прыклаў – мяса й прырасло да касцей.
– Цяпер злазь з мяне, Іван-царэвіч, я дамоў палячу.
Узнялася Нагай-птушка ў вышыню, а Іван-царэвіч пакрочыў па дарозе да роднай старонкі.
Прыйшоў