Скачать книгу

на што не зважаючы, нітаўцы ўсё яшчэ ўпарта пхаліся па апорах. Некаторыя валіліся ў раку альбо са стогнамі паварочвалі назад, а іх месца адразу ж займалі іншыя ўдальцы. Натоўп падаграваў сябе дзікім выццём, такім вуркатлівым і шалёным, што здавалася, нібыта людзей у ім тысячы – цэлая татарская арда. Лезлі па-рознаму: адны асядлалі брусы і перасоўваліся на дупе, а другія абаранялі першых, выставіўшы палкі і наступаючы ззаду. Але ўсё марна: рагоўцы, стоячы на цвёрдым беразе, адбівалі любы напад без адзінага высілку.

      – Ужарым, рабяты! Палкамі ў іх давайце! – выбіваўся асобны голас з усеагульнага крыку. – Ужарым! Палкамі! Дайце палак! – разыходзілася па натоўпе і ляцела па грэблі аж да конюхаў.

      Падлеткі аддалі коней дзяўчатам і пабеглі па палкі.

      Неўзабаве гурт атрымаў жаданыя снарады, кінуўся ў атаку – і паветра ажно зазвінела, калі ў яго са свістам узняліся шматлікія калы.

      Раз-пораз рагоўцы з сыканнем хапаліся за руку, плячо, галаву ці нагу, якія апыналіся пад палачным агнём, але не адступалі. Удары дзеравячынаў, ды яшчэ і пераважна струхлелых, не маглі ні аглушыць, ні пакалечыць. Рагоўцы выбіралі сушэйшыя палкі і кідалі назад у натоўп.

      Нітаўцы шалелі ад злосці. Купка завадатараў на чале з Маталахам, мокрым пасля купання, пра нешта раілася за спінамі іншых. Потым паклікалі з натоўпу паўтара дзясятка наймацнейшых хлопцаў і забеглі з імі ў лес.

      Па наваколлі разляцеліся гукі сякераў. У рагоўцаў дрыжыкі пайшлі па целе: на той дзялцы рос маладняк. Яны здагадаліся пра намеры непрыяцеляў, але не спалохаліся, у іх сэрцах нават надзея з’явілася: падумалі, што Пан Бог такога граху нітаўцам не спусціць.

      Праз некалькі хвілінаў па левым баку зарыпела, затрашчала, і ўпоперак ракі рухнула вольха. Яшчэ не сціхла рэха, а праз паваленае дрэва ўжо бегла чарада хлопцаў. Ім наперарэз кінуліся Уладзь, Саўка і Людвік і пасля гарачай сутычкі адкінулі іх назад за раку.

      Рэха сякераў яшчэ грымела па лесе. Неўзабаве за пяцьдзясят крокаў ад першай вольхі павалілася другая. Уладзь пабег да яе, але па дарозе зваліўся ў балаціну, здрадліва прыкрытую слоем дзёрну, і пакуль з яе выбіраўся, паваленай кладкай перабегла ўжо шасцёра хлопцаў – атачылі яго і спакойненька выцялі кіямі з усіх бакоў. І тут ужо стала не да пераправы – трэба было бараніць сябе самога. Раскруціўшы кій млынком над галавою, Уладзь, нібыта ратуючыся ад сабачай зграі, пачаў павольна адступаць на цвёрды грунт. А нітаўцы тым часам беглі па кладцы шчыльным шэрагам, абступалі ўсё гусцей і кідаліся ўсё смялей. Не могучы падступіцца бліжэй праз раскручаны над галавою кій, яны пулялі палкамі, падкрадаліся ззаду і бадаліся галавой. Адзін выдраў з адонка кавалак струхлелага палена, шпурнуў Уладзю пад ногі і ледзь не паваліў.

      Але на дапамогу падаспелі Бронік, які ўжо адвёў бацьку дадому і вярнуўся, і Саўка з Людвікам. Яны разарвалі колца, што абступіла Уладзя, і хлопцы ўчацвярых дружна сталі супраць нягоднікаў. Дубіны загрукаталі так, нібыта малацілі адначасова пяццю-шасцю цапамі. У Саўку нібы чорт усяліўся: ён смаліў сваім даўжэйшым за галоблю

Скачать книгу