ТОП просматриваемых книг сайта:
Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Ціша (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1519-2
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
– Гэта ж трэба! Як цікуюць адзін за адным! – усплясквала рукамі баба Домна. – Не каб разам сабрацца!
Дзядзька Стэфан пазіраў у падлогу. Так і чакалася, што зараз чалавек пачне каяцца, прасіць прабачэння, выкручвацца. Але ён не каяўся, а казаў толькі: – Во-о-сь, – і апускаўся на табурэтку.
Стэфан працаваў вартаўніком на аэрапорце, куды ездзіў веласіпедам. Калі яго брат Стах смакаваў слова “браніроўшчык”, дык Стэфан, падкрэсліваючы выгоднасць свайго вартаўніцтва, з няменшай важнасцю зазначаў, што ў яго праца: – Суткі праз двое!
Жыў вельмі замкнута, аднаасобна, вёў амаль натуральную гаспадарку. Але імкнуўся да яшчэ большай незалежнасці, поўнай.
– Ты не мог раней прыйсці? – ужо на яго перакідвалася Домна. – Далёка табе?
На што Стэфан зноў цягнуў глыбокадумна: – Во-о-сь.
У яго быў выгляд суддзі, ці пракурора, які нарэшце заявіўся, каб сказаць сваё апошняе важкае слова і абвесціць прысуд. На Домну ён не звяртаў увагі, а ў братавай строга спытаў: – Дык кім ён там у цябе робіць? – Яго зразумееш? Ці то сплаўшчыкам, ці лоцманам, ці боцманам… Як гэта правільна: лоцман ці боцман? – Не ведаю і ведаць не хачу, – адрэзваў Стэфан. – Брэша ўсё жыццё. Абодва слова праўды не сказалі ніколі: што твой, што Медны…
– Які ён табе Медны?! – не вытрымлівала, крычала Домна. – Ён табе родны брат! Вы мірыцца калі-небудзь надумаеце?! Чаго вам не хапае?! Здаровыя, не калекі, не лядачыя, з рукамі-нагамі, багатыя… Жывеце асобна, як у раі… Што вы дзеліце?
Адказу не дачакалася, ды, было відаць, не надта і чакала яго, а проста так казала – па завядзёнцы.
Дзядзька Стэфан таксама доўга сядзеў. Піў “абрыкосаўку”, закусваў, памаленьку чыхвосціў аднаго брата, другога, і ўсіх слабадчан за кампанію.
Калі ўсё канчалася, маці падлічвала страты і толькі рукамі разводзіла.
– Але ж і сыны ў вас! Гэта ж трэба: трое мужчын перабыло, усе адчынялі веснічкі, бачылі, што клямка на адным цвіку вісіць – і ніхто не паправіў! Прыдуць, як у шынок, паядзяць, пап’юць, пачэшуць языкі, а ты слухай ды кожнаму ківай… Я думала, у мяне муж, ды свякруха, ды два дзеверы – я з імі гора ведаць не буду! А тут – абы-што!
– Ох, твая праўда, донечка… Я ўсё думаю, не яны – я вінаватая! Мо я ім замінаю?..
Гэта была любімая бабіна тэма. Неаднойчы яна і раней казала, што, відаць, толькі яе смерць памірыць і аб’яднае братоў.
6
Аднойчы ў красавіку, пад вечар, Пятрусь з сябрам-аднагодкам Тамашам Капорам гулялі каля аўтобуснага прыпынку ў “цір” – шпурлялі каменьчыкі ў шыльду “Чэшская Слабада”.
Выйшла з дому Галька, старэйшая Тамашава сястра, у белай спаднічцы, у белых калготках. Галя вучылася ў школе, ёй было ажно 9 гадоў. З імі, малымі, яна не цырымонілася. Любіла мерацца ростам, падцягвала за вуха блізка, праводзіла далонню па макаўцы – і Тамаш, і Петрык даставалі ёй толькі да грудзей.
Галька