Скачать книгу

ведаю.

      Ведаў і малы Петрык – бачыў, як маці ажывае, харашэе, дабрэе пасля бацькавых наездаў.

      І ён пачынаў здагадвацца, што справа тут, відаць, не ў мяху з грашыма, а ў тым, што мужчына, які не саромеецца плакаць перад жанчынай, станавіцца на калені і цалаваць ёй рукі, хутчэй за ўсё сапраўды валодае нейкім, можа быць, яшчэ большым за грошы, багаццем.

      5

      Не паспяваў знікнуць Марк, як з “Ікаруса” на прыпынку каля дома ўжо выходзіў Стахвей, ці, скарочана, Стах.

      Звычайна калі дзядзька Стах прыязджаў, дык першыя яго словы былі не “добры дзень”, не “як жывеце”, а – “хто памёр?” – у сэнсе, з жыхароў Чэшскай Слабодкі. Калі размова заходзіла пра чужога чалавека, першай справаю цікавіўся: – Колькі ён зарабляе?

      Пра сябе з гонарам паведамляў, што працуе браніроўшчыкам. – Адзін метр пагонны – рубель! Памнож – і пабачыш!

      У Петруся слова “браніроўшчык” асацыіравалася з бранёй танкаў, слова “пагонны” – з пагонамі на плячах, а ўсё разам – з ваенным сакрэтным заводам, на якім, мабыць, дзядзька Стах выплаўляе для танкаў браню. Праўда, на ваеннага ён быў зусім непадобны. Нізкага росту. Увесь у вяснушках, у рабацінні. Лысінка з кучаравым вяночкам валасоў, адліваючых меддзю. І за гэта меў некалькі мянушак: Руды, Рыжы, Рабы, а самая распаўсюджаная – Медны.

      Дзядзька Стах Медны заходзіў у дом, пачынаў шукаць вачыма, куды павесіць капялюш. Маці хапала капяляюш у яго з рук, увогуле пачынала мітусіцца. Петруся дзівіла гэта – нібыта завітаў дарагі госць. Затое баба Домна накідвалася на сына.

      – Табе далёка было пад’ехаць? Цяжка было брата абняць? Чаму вы не мірыцеся?

      – Ах, ха, ха, – адказваў на гэта Стах. Прысаджваўся за стол. – Я ж вас паміру! Ах ты, мая Ціша!

      Петрык, калі быў малы, думаў, што дзядзька Стах, як і бацька, летуценнік (а яго падсвядома цягнула да паэтычных натур), і пад словам “ціша” мае на ўвазе навакольную цішыню, ёю захапляецца пасля гарадскога тлуму, калі ўскліквае: “Ах, ты, мая ціша!”

      Але цяпер ён ведаў, што Ціша – гэта сучачка дэкаратыўнай пароды, той-тэр’ерчык, дзядзька Стах з жонкай цёткай Таняю надта любяць яе, выгульваюць, мыюць у ванне шампунем, яна нават мае ўласную канапку, хоць і спіць з імі у адным ложку.

      – Ты чуеш, што я пытаю, ці ты не чуеш? – не ўнімалася баба Домна, пакуль маці ладзіла закуску.

      Стах зноў не адказаў, а пагладзіў пляменніка, як сабачку, па галаве. Петрык даверліва падыйшоў блізка, прыціснуўся да дзядзькавага калена.

      – Бач, вялікі вырас. Калі ў школу?

      – На той год, – адказала за Петрыка маці.

      – Пойдзеш у школу – не бойся. Я памагу. У мяне сусед настаўнік. Лёня завуць. Лену маю вучыў, і цябе будзе вучыць.

      – Памажы, Стахвейка, – паддобрывалася маці. – Хто ж яму паможа, сіраце пры жывым бацьку?

      – То яшчэ бацька… Пустазвон, перакаці-поле. Пустазелле. Колькі ён зарабляе? На білет хоць былі грошы? Ці ў вас прасіў?

      – Былі…

      – А кулак не аб’яўляўся? – спытаў Стах, маючы на ўвазе брата Стэфана.

      – Які

Скачать книгу