ТОП просматриваемых книг сайта:
Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Ціша (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1519-2
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
Маці апускала руку з венікам.
– Ды па мне хоць кожны дзень гуляйце! Іграйце хоць на пілах, хоць на сякерах, хоць на балалайках… Тыя ж зноў прыпруцца! Ды пачнуць плявузгаць абы-што.
“Тыя” – значыла начальства, якое сапраўды неўзабаве з’яўлялася як з-пад зямлі. Пад’язджалі, заходзілі ў двор, у дом. І ўжо за ўсё даставалася бабулі! Тут яны ўжо не ўпускалі магчымасці за ўсё адыграцца. Маўляў: – Лёгка жывеш!.. Вядзеш амаральны лад жыцця… П’еш, гуляеш…
Дужа не падабаліся начальству гэтыя падазроныя пагулянкі, зборышчы, такое дэманстратыўнае вяселле. Кабеціна на пенсіі, па-іхняму, выгляд павінна мець скрушны, знясілены, сама павінна быць гарапашнай, сагнутай у крук, прыгнечанай нягодамі, – але разам з там і руплівай, каб увесь астатак жыцця пакласці на дзяцей і ўнукаў.
А Домна проста жыла ў сваю ахвоту. І гром не забіваў яе за гэты грэх на роўнай дарозе, і зямля не правальвалася пад нагамі; наадварот – статная, маладжавая, асабліва пасля пары чарачак “абрыкосаўкі”, босыя ногі ступалі па зямлі лёгка, спіна была разагнутая, вочы маладыя і румянец на шчоках. І вось гэта чамусьці асабліва раздражняла начальнікаў, нават успрымалася імі, як асабістая знявага. Паводзіны Домны абуралі іх не менш, а, бадай, нават і больш, чым перазахаванне Андрэя. Такім жыццём яна збівала з панталыку іншых, з’яўлялася жывым узорам, уводзіла ў сумненне: а раптам сапраўды чалавек створаны для волі? Тады што ж гэта атрымліваецца? Што зусім не абавязкова да пацямнення ў вачах рваць жылы, свету белага не бачыць за працай? Так, чаго добрага, гледзячы на яе, і іншым захочацца такога ж жыцця, усе пачнуць спяваць і ніхто працаваць не будзе.
– …І не сорамна вам, старым? Чаму вы малых навучыце? Дзеці са школы ідуць, чуюць… Які вы прыклад падаеце падрастаючаму пакаленню?
Гэта быў любімы аргумент – “падрастаючае пакаленне”.
– Я вашае пакаленне паганаму не вучу, – звыкла абаранялася Домна. – “Вашае”… Яно такое ж нашае, як і тваё. У цябе ў самой вунь унук – чаму ён навучыцца? Піць, гуляць сярод белага дня? – Хіба па вашых законах песні няможна спяваць? – Зноў – “вашых”… Антысаветчынку разводзіш? Супрацьстаўляеш сябе і дзяржаву? Законы такія ж нашыя, як і вашыя, яны для ўсіх пісаны.
– Адступіцеся! Я ведаю, што вам трэба – Андрэя выкапаць.
– Не выкапаць! Не выкапаць. А культурна, па ўсіх нормах і правілах беражліва перазахаваць. Вось тады будзе іншая справа. Тады ты зноў аўтаматычна станеш заслужанай удавой, і калі ласка – можаш з чыстай душою піць, гуляць, спяваць, – знарок заводзілі Домну. А так чым ты славутая? – нічым. Якія ў цябе заслугі перад грамадствам? – ніякіх.
– Я і так удава франтавіка!
– Франтавікі