ТОП просматриваемых книг сайта:
Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Ціша (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1519-2
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
Нага была не як неба, а хутчэй як вясёлка на небе: сіняк, густа змазаны ёдам і зялёнкаю, і ад таго рознакаляровы, і на сіняку – чорныя, заманлівыя сляды дзірачак ад зубоў, зверху і знізу.
– З сабакі поўсць стрыглі, палілі і попелам замазвалі…
– Навошта?
– Каб не заікалася. І яшчэ доктар прыязджаў. Цяпер мяне будуць вазіць у паліклініку на ўколы.
Сколькі навін! Петрык аж пазайздросціў.
– А ты ў шлёме будзеш ездзіць?
– Канечне! Гэта ж горад; там без шлёма нельга, адразу арыштуюць.
Не – усё ж такі Галька здораўская! Вунь колькі прыгод, і як прыгожа ўмее расказваць – “нага сіняя, як неба!”..
8
Першага верасня маці памагла Петрыку ўздзець на плечы ранец – дачакаўся свайго часу бацькаў падарунак, узяла за руку і павяла на прыпынак.
Па дарозе сустрэлася Галька Капора з братам Тамашам. Хлопчыкі міжволі пацягнуліся адзін да аднаго, адзін чарнявы, другі бялявы, абодва падстрыжаныя, вушатыя, натапыраныя і напалоханыя – дзеці поля, лесу, рэчкі, прастору, волі…
На прыпынку ўжо многа стаяла слабадскіх школьнікаў. Старэйшыя былі вясёлыя, смяяліся, хлопцы штурхалі дзяўчат, а меншыя, такія, як Петрык з Тамашам, збіліся ў маўклівы гурток са сваімі букетамі гладыёлусаў вышэй галавы, а ў дзяўчынак у кожнай на галаве яшчэ неверагоднай велічыні банты.
Паказаўся знаёмы “Ікарус”. Раптам усе пачалі хвалявацца: а можа не спыніцца? Аўтобус і праўда праехаў далей чым трэба, потым усё ж прытармазіў, даў задні ход і неахвотна спыніўся.
Ехаць было два прыпынкі. Раней Пятрусь бачыў школу толькі з акна аўтобуса. Звычайна калі вадзіцель аб’яўляў: “Школа!” – кожны раз ён прыліпаў лобам да шкла і з недаверам, нават са страхам пазіраў на цагляную трохпавярховую будыніну, якая трывала асацыіравалася ў яго з турмою. Колькі ён сябе помніў, старэйшыя палохалі яго: – Пачакай, пойдзеш у школу – пабачыш…
– Там, браце, не мёд!..
– Гуляй цяпер – бо ў школе не пагуляеш!..
Калі ім верыць, галоўная задача школы была ў абмежаванні свабоды, а ўся навука складалася з суцэльных забаронаў. Там на ўроках забаронена гаварыць, азірацца, уставаць, свістаць; няможна было нават, калі захочаш, выйсці ў прыбіральню. Трэба было толькі сядзець моўчкі, рукі склаўшы, і вачэй з настаўніка не зводзіць.
Аднак усё аказалася не такім і страшным. Пасля ўрачыстай лінейкі іх прывялі ў клас. Петрыка пасадзілі за адну парту з Тамашам. Клас вялікі, прыгожы. Стаяў прыемны пах, які бывае пасля рамонту. Праўда, каляровыя плакаты былі страшныя – на адным чалавек з разрэзаным жыватом, дзе ўсё напаказ, усе вантробы да апошняй кішачкі; на другім – чалавек зацягваецца цыгарэтай, і лёгкія ў яго гніласна-зялёныя, а побач другі чалавек удыхае водар ружы, і ў гэтага лёгкія чысценькія,