ТОП просматриваемых книг сайта:
Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Ціша (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1519-2
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
– Баба, мяне пахвалілі!
У бабы ледзь не аднялася мова. – Захацеў быць такім, як бацька?! – ды плескача. – Цябе ж у кут на ўвесь дзень паставяць! На калені на гарох! Лінейкаю па руках!..
Ды зноў плескача! Калі ў абед пад’ехаў аўтобус, і Галька ўрачыста прынесла Петрыкаў ранец, ён, зарованы, запалоханы, мала што разумеючы, толькі прасіў бабулю, каб не казала матцы. – Ох, і ўляціць табе, – суцешыла яго Галька. – І сёння, і заўтра!
На Петрыкава шчасце, маці вярнулася позна, стомленая, амаль не распытвала, як прайшоў першы школьны дзень, а бабуля, дзякуй ёй, добрая душа, і выглядам не паказала, што нешта здарылася. Не перадаць, з якім сорамам ехаў Петрык у школу на другі дзень. Але і тут абышлося. Настаўнік проста прамаўчаў. Ну ні слоўка!
Тамаш Капора дзівіўся, зайздросціў: – Трэба ж так умець… Зноў выкруціўся! Спрытняк! І як толькі ўдаецца?
Пятрусь, аднак, напярод вырашыў дзейнічаць больш абачліва, а пакуль – залегчы на дно, каб спадцішка рабіць назіранні і набірацца вопыту.
9
З таго часу, як пайшоў у школу, Петрык толькі і чуў: ты ўжо вялікі, ты ўжо вялікі. – Ты ўжо школьнік, вялікі, – сказала маці. – Хопіць табе мыцца ў балеі. Будзем ездзіць да дзядзькі Стаха ў мікрараён, у ванну. І яны пачалі ездзіць да дзядзькі Стаха. Звычайна па пятніцах, увечары пасля працы. Маці напакоўвала сумку буракоў, морквы, бульбы, гуркоў, памідораў.
– Ты прывыкай, і яны хай да цябе прывыкаюць, – вучыла маці. – Мо з настаўнікам паможа… А мо кватэру на цябе перапішуць… Ды прыглядвайся да яго, вучыся! Не глядзі, што ён такі. Гэта ён на людзях прыдурваецца, а сам жыць умее, не тое, што твой бацька…
Петрыка заўсёды ўражваў гэты хуткі пераход ад слабадской цішы да горада. Некалькі прыпынкаў – і вось ты ўжо ў мікрараёне, як на іншай планеце. Дзіцячы сад, чужая школа. Гастраном. Знаёмы двор – прамакутнік, па два дамы з тарцоў, па тры – уздоўж. Усё замкнута. Пасярод двара дзіцячая пляцоўка, арэлі, грыб-мухамор у пясочніцы. Лавачкі ля пад’ездаў.
Дзядзька Стах з жонкай цёткай Таняй жылі ў трохпакаёўцы. Адзіная іх дачка Лена вучылася ў Мінску на доктара. Для яе бацька будаваў яшчэ адну такую ж трохпакаёвую кааператыўную кватэру, але ўжо ў “цэнтры” (як для слабадчан чароўным словам было “мікрараён”, так для жыхароў мікрараёна – “цэнтр”). А пакуль жылі ў сваёй шыкоўнай, прасторнай кватэры ўтрох: дзядзька Стах, цётка Таня і Ціша, сучачка з гладкай поўсткай, крывымі лапкамі, лупаценькая, з вусікамі. Спала яна на канапцы, куды, растаўсцелая, не магла ўзабрацца, тады азіралася, просячы дапамогі, і яе падсаджвалі. Ела з асобнай міскі, а то і з гаспадарскай, за сталом, калі дзядзька Стах браў яе на калені. Выгульвалі яе мала, у асноўным яна сядзела на падаконніку, пазірала ў вакно і тапырыла вусікі.
Маці вучыла Петрыка прыглядацца, запамінаць – а што тут было прыглядацца? Толькі пазіраць і зайздросціць. Прыбіральня,