ТОП просматриваемых книг сайта:
Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Читать онлайн.Название Ціша (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1519-2
Автор произведения Андрэй Федарэнка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Беларуская проза XXI стагоддзя
Издательство Электронная книгарня
Цішу ён трымаў на каленях. Яна лезла мордачкай ва ўсе міскі, да якіх магла дацягнуцца, ніхто на яе не гыркаў, ёй дазвалялася за сталом тое, што і людзям.
– Ну, бачыш, як я жыву? У мяне ўсё! А ў кулака?
– Бачу, Стахвейка… Такія харомы… Каму яны застануцца? Лена замуж выйдзе, пабудуеш каператыў… А тут? Кватэра вялізная… Мо на сваю Цішу перапішаш? – няўмела жартавала маці. – А мо і майму Петрыку, твайму роднаму пляменніку, перападзе на долю…
На што цётка Таня адказвала: – Ат, тыя кватэры… Абы голаду не было. Без кватэры можна пражыць, а не паеўшы – не пражывеш.
А дзядзька Стах казаў: – Ах ты мая Ціша! Ах, ха, ха, – або, каб перавесці гутарку з кватэрнага пытання, проста тыркаў пальцам у тэлевізар. – Ясір Арафат! Цалавацца ў Маскву прыехаў! Я ж вас пацалую…
У кожным пакоі ў іх стаяў тэлевізар, і яшчэ адзін – маленькі – на кухні. Гэты куханны не выключаўся ніколі, і чамусьці заўсёды, у які б час Пятрок з маці не прыехалі, па ім паказвалі адно й тое ж: Палесціна, арабы ў сваіх стракатых хустках і без хустак, яўрэі ў ярмолках і з пейсамі і без ярмолак і без пейсаў; аб’ядноўвала іх тое, што і арабы, і яўрэі заўсёды былі аднолькава ўзбуджаныя, крычалі і махалі рукамі.
– Ніяк не супакояцца, – здзіўлялася цётка Таня. – І за што яны ўсё ваююць? – За мір у Еўропе, – патлумачыў Стах. – Ты яшчэ не гаварыў з настаўнікам? – нагадала маці. – Пра Петрыка? – яна хацела выцыганіць у багатага дзевера хоць нешта практычнае. – Памятаеш, ты казаў, настаўніка ведаеш.
– Хто? Я? Ды я яго яшчэ такога, як Петрык, памятаю, як аблупленага ведаю! Гэта ж мае суседзі! На адной лесвічнай пляцоўцы…
Петрык ужо бачыў тыя дэрмацінам абабітыя дзверы, за якімі жыў яго будучы настаўнік. Ведаў, што настаўніка завуць Леанід Міхайлавіч (Стах казаў проста – Лёнька, або Лейба), у яго жонка Лена, у іх дзяўчынка-немаўля. Яшчэ там жылі бацькі настаўніка: дзядзька Міша (Стах казаў – Мейша) – мяснік у гастраноме, і цётка Броня, хворая. Цётка Таня часта хадзіла мераць ёй ціск.
– Ты абяцаў з настаўнікам пагаварыць…
– З Лёнькам? Абяцаў – пагавару. Маё слова – браня. Не цяпер толькі, а гадоў праз пяць. Ён жа з пятага класа вучыць, фізіку… Ён, Лёнька, такі – ён паможа! Алене маёй памог, і Петрыку, пляменніку майму, паможа.
– А вы як з імі, добра жывяце? Не сварыцеся?
– Мы? З імі?! Ды душа ў душу! Яны мяне паважаюць – ты што! Броня хворая, ціск мераць трэба, Таню завуць… А так яны такія ж, як мы! Таксама хварэюць, працуюць, у гастраном ходзяць…
– Можа, ім прывезці што? Бульбачкі, яек, грыбоў… Дык перадаваць жа сорамна…
– Чаго? Прывязі – Таня перадасць. Толькі мяса не вязі – у іх хапае.
– А гуся?
– Ну, гуся можна. – Вы ж хаця з імі не сварыцеся, жывіце дружна…
– А каго яны будуць зваць ціск мераць? – лагічна заўважыў Стах. – У нас дружба – ты што! – вадой не разліць! Я іду ў гастраном: “Міша, мне