Скачать книгу

але ж украінцы страляюць ва ўкраінцаў! Дзікунства! І свет маўчыць, бо «гобліны» забаранілі! А бомбы і міны рвуць на кавалкі і добрых, і злых, і дзяцей, і сталых, і розных па колеры перакананняў… Трэба быць людажэрам, каб не разумець, да чаго гэта прыводзіць…

      На вайне ёсць яшчэ эфект натоўпу. Ты бяжыш туды, куды ўсе бягуць. І робіш тое, што робіць акаляючая цябе грамада, большасць. У натоўпа няма твару. Ніякі сведка яго не апазнае. Але як толькі ў разбураныя вайной мясціны прыходзіць цішыня, боль застаецца матулям і ўдовам. Праз год-другі сціхне крыўда, а яшчэ праз год сябрам стане учарашні вораг. І дзеці пабяруцца шлюбам. Паціху ўсё ўладкуецца. Не людзі ваююць, іх да гэтага вымушаюць…

      – Дык будзем верыць, што галоўныя прыярытэты – за цішынёю, спакоем і мірным развіццём жыцця?..

      – Без веры ў гэта нельга. Асабліва – мастаку слова, пісьменніку, які імкнецца зрабіць чалавека лепшым.

      Вытокі – на Беларусі, у Голацку

      Распавесці пра повязь гэтых творцаў з Беларуссю мяне падштурхнула параўнальна нядаўняе вылучэнне славутых расійскіх мастакоў братоў Сяргея і Аляксея Ткачовых на прэмію Саюзнай дзяржавы. Сувязь з Беларуссю у іх сапраўды моцная.

      Але для пачатку – крыху з біяграфіі знакамітых творцаў, радзіма якіх – вёска Чучуноўка Бранскай вобласці. Сяргей нарадзіўся 10 лістапада 1922 г., Аляксей – 11 верасня 1925… Сяргей Пятровіч у 1938–1941 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У Вялікую Айчынную – на фронце. Цяжкапаранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Аляксей Пятровіч у 1941–1942 гадах працаваў у эвакуацыі на «Уралмашы» ў Свярдлоўску. У 1942–1945 гг. вучыўся ў сярэдняй мастацкай школе пры Маскоўскім мастацкім інстытуце. У 1951 г. Аляксей скончыў і мастацкі інстытут. За дыпломную работу «На канікулах» яму было прысвоена званне «мастак-жывапісец». Старэйшы брат скончыў той жа інстытут на год пазней. Дыплом Сяргея называўся «За мір!».

      Пасля заканчэння інстытута браты па накіраванні трапілі ў Мінск. У 1953 г. беларускія калегі прынялі абодвух у Саюз мастакоў СССР.

      …Ведаючы шмат пра повязь Ткачовых з Беларуссю з чужых вуснаў, знайшоў іх маскоўскі адрас і звярнуўся з шэрагам пытанняў. Так нарадзілася завочнае знаёмства. Першай жа бандэроллю Ткачовы даслалі кнігу-альбом «Мастакі пра сябе». Даслалі і асобнік для пухавіччан. Чаму менавіта для іх? Ды яшчэ напісалі: «Просім перадаць у Голацкую бібліятэку…». Але ж – пра ўсё па парадку. Калі Сяргей і Аляксей вучыліся ў маскоўскім інстытуце, то штогод улетку прыязджалі ў вёску Нізок Уздзенскага раёна, на Міншчыну. Да бацькі і маці – Пятра Апанасавіча і Марыі Васільеўны, якія перасяліліся сюды пасля вайны. Справа ў тым, што ў Вялікую Айчынную іх дом на Браншчыне быў спалены. Вось старыя і пераехалі ў Беларусь, да сына Віктара. А той быў жанаты з Нінай Іванаўнай Трус, ураджэнкай вёскі Нізок (між іншым, далёкай сваячкай паэта Паўлюка Труса). Дарэчы, у свой час і Віктар вучыўся ў Віцебску, у мастацкім вучылішчы. Праз гады Сяргей Ткачоў будзе ўспамінаць:

Скачать книгу