ТОП просматриваемых книг сайта:
Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Читать онлайн.Название Братэрства
Год выпуска 2014
isbn 978-985-575-013-1
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр Языкознание
Издательство Электронная книгарня
А вось што расказваў некалі сам Юрый Абрамавіч:
– Мяне заўсёды радавалі новыя журналісцкія сустрэчы. Я з захапленнем адкрываю цікавых людзей. Рады таму, што лёс падарыў мне знаёмства з Васілём Субоціным, Васілём Гросманам, Ільёй Эрэнбургам, Дзмітрыем Стонавым, Паўлам Бажовым… Удзячны і за ўвагу, якая вось цяпер даходзіць да мяне з радзімы, з беларускай старонкі. Гэта прыдае сілы…
Сустрэча наша з Юрыем Абрамавічам Левіным так і не адбылася. Недзе на пачатку другой паловы 2008-га пазваніў Вадзім Дулепаў: «Не стала Юрыя Абрамавіча…».
…Углядаюся ў вокладкі кніг Юрыя Левіна, якія дасланы з Екацярынбурга, – «Рэха саракавых», «Камбат», «Я вярнуся, матуля!..» Думаю пра тое, колькі выпала выпрабаванняў на яго пісьменніцкую, журналісцкую долю. Будзем спадзявацца, што імя Юрыя Левіна ўвойдзе ў айчынныя энцыклапедыі і літаратурна-краязнаўчыя даведнікі. Наш зямляк, несумненна, таго варты. Мо з’явіцца яго біяграфія ў новым выданні энцыклапедычнага даведніка «Сузор’е беларускага памежжа»?
Страх – не толькі ў забойствах і здрадах
У злобы няма межаў, але толькі тады, калі ў чалавека няма каранёў, няма сумлення, няма сапраўднага людскога падмурка.
Валерый Казакоў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве і працуе ў Маскве. Узначальвае ФНКА «Беларусы Расіі». Піша прозу, займаецца паэзіяй. Кандыдат сацыялагічных навук. Кнігі выдае ў Мінску і Маскве. Нядаўна ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Я сустрэўся з земляком у Маскве і задаў пытанні, якія звязаны з мастацкімі інтарэсамі Валерыя Мікалаевіча. А атрымалася, што размова пайшла ўвогуле пра жыццё.
– Валерый Мікалаевіч, у вас ёсць такі раман – «Цень Гобліна». Дык што ж гэта такое – «эпоха габлінізацыі»?
– З аднаго боку гэта тое ж самае, што і перамога камунізму ва ўсім свеце… Звычайная падманка, якая дае магчымасць нейкай меншасці зручней латошыць кішэні безумоўнай большасці. Нашы з вамі кішэні. А з іншага боку – гэта даволі складаная дэградацыя чалавечай істоты, адвечнай сутнасці чалавека, ягонай душы. «Гоблін» – гэта нейкі сімвал разбэшчанасці нашага часу, вобраз істоты ў людскім абліччы, якой усё дазволена ў гэтым свеце. І гэты нячысцік жыве не ў казках і містычных трылерах, а зусім побач з намі. Ён ходзіць на працу, абдымае кабету, выкладае нейкія, часам зусім незразумелыя, навукі… Нават можа кіраваць чым заўгодна, але ён не зусім чалавек, бо пад скурай і нятаннымі строямі няма нічога людскага, там толькі адно – прага да багацця і задавальненне самалюбства. «Габлінізацыя» у нейкім сэнсе сугучная глабалізацыі, якую нам і навязваюць ужо не першае дзесяцігоддзе сапраўдныя гобліны. І дзіўныя адбываюцца рэчы: масточылі амаль стагоддзе Савецкі Саюз і калгасы, а зараз тых барацьбітоў ужо і нябачна. Яны ўжо самі ў вялікім калгасе Еўрасаюза, дзе ўсё настолькі агульнае, што неяк і няёмка робіцца. Зараз гэтыя еўракалгаснікі аж пенай пырскаюць у падтрымку